Круглянскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34 
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700

Тэлефон "гарачай лініі": 79-593

РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Электронны зварот у райвыканкам

Раённы дом культуры Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд" Вуліца Савецкая г.Круглае
Раённы дом культуры
Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд"
Вуліца Савецкая г.Круглае
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
21 снежня 2018

Праект падтрымкі эканамічнага развіцця ў 12 раёнах Беларусі можа стартаваць у 2019 годзе

 Праект ПРААН "Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь" можа стартаваць у пачатку 2019 года. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі каардынатар праектаў ПРААН у Беларусі Кірыл Цежкін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Літаральна месяц таму ПРААН падпісала з Міністэрствам эканомікі Беларусі праектны дакумент, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і Праграмай развіцця ААН, - "Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь", - сказаў Кірыл Цежкін. - З дня на дзень мы чакаем пастанову Саўміна аб рэгістрацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Спадзяёмся, што рэалізацыя пачнецца з 1 студзеня 2019 года".

Бюджэт праекта, паводле слоў Кірыла Цежкіна, складзе амаль $10 млн, грошы будуць накіраваны на падтрымку экасістэмы развіцця прадпрымальніцтва, стартап-асяроддзя ў рэгіёнах краіны. "Ужо вызначаны 12 пілотных пляцовак ва ўсіх шасці абласцях, якім будуць складзены планы дзеянняў і аказана прамая фінансавая падтрымка на арганізацыю сацыяльнага прадпрымальніцтва або прадпрыемстваў, накіраваных на вырашэнне сацыяльна значных пытанняў, падтрымку стартапаў, кластарных ініцыятыў, развіццё сістэмы мікрафінансавання", - дадаў ён.

У далейшым магчымы перагляд спіса пілотных пляцовак, а фінансаванне канкрэтных ініцыятыў прадпрымальнікаў будзе ажыццяўляцца на конкурснай аснове.

Акрамя таго, ёсць і дзеючы праект, які рэалізуецца ПРААН сумесна з Міністэрствам эканомікі Беларусі пры падтрымцы Расійскай Федэрацыі. Ён накіраваны на дапамогу занятасці і самазанятасці ў малых гарадах Беларусі. На конкурснай аснове аказваецца садзейнічанне, у тым ліку фінансавае, прадпрымальніцкім ініцыятывам у пілотных рэгіёнах - Магілёўскім і Віцебскім.

Усе навіны