Круглянскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34 
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700

Тэлефон "гарачай лініі": 79-593

РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Электронны зварот у райвыканкам

Раённы дом культуры Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд" Вуліца Савецкая г.Круглае
Раённы дом культуры
Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд"
Вуліца Савецкая г.Круглае
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
21 снежня 2018

Ганаровае віцэ-консульства Беларусі адкрылася ў Біярыцы

 Цырымонія інаўгурацыі ганаровага віцэ-консульства Беларусі прайшла 13 снежня ў мэрыі французскага горада Біярыц. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў ганароваму віцэ-консулу Патрыку Дурсу сцяг і герб Беларусі. Дыпламат будзе весці сваю дзейнасць у консульскай акрузе, якая ўключае ў сябе дэпартамент Атлантычныя Пірэнеі рэгіёна Новая Аквітанія.

Павел Латушка падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўзаемавыгадных адносін з Францыяй. Ён адзначыў прыярытэтнасць міжрэгіянальнага беларуска-французскага супрацоўніцтва, якому ў значнай меры садзейнічае дзейнасць ганаровых консульстваў дзвюх краін.

На цырымоніі прысутнічалі кіраўніцтва мэрыі, дэпутаты Нацыянальнай асамблеі Францыі і гарадскога савета, прадстаўнікі мясцовых улад, дзелавых колаў, консульскага корпуса Біярыца, а таксама беларускай дыяспары. У час мерапрыемства прайшла прэзентацыя эканамічных магчымасцей беларуска-французскага супрацоўніцтва і турыстычнага патэнцыялу Беларусі.

Усе навіны