Круглянскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34 
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700

Тэлефон "гарачай лініі": 79-593

РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Электронны зварот у райвыканкам

Раённы дом культуры Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд" Вуліца Савецкая г.Круглае
Раённы дом культуры
Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд"
Вуліца Савецкая г.Круглае
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
28 сакавіка 2022

Паклікала поле веснавое… Земляробы Кіраўшчыны актыўна вядуць палявыя работы

Якім будзе надвор’е заўтра, а якім на бліжэйшы тыдзень?.. Гэтыя пытанні цікавяць кожнага з нас, каб ведаць, у што апранацца і як планаваць свой час. Але, бадай, найбольш хвалююць у гэтыя дні прагнозы сіноптыкаў працаўнікоў аграрнага сектара. І нядзіўна: хоць “капрызаў” у прыроды хапае, з кожным днём вясна ўсё больш уступае ў свае правы, і поле нібыта само кліча земляроба – прамарудзіць з пасяўной кампаніяй нельга ні на хвіліну!

Актыўна распачалі палявыя работы аграрыі Кіраўшчыны. Практычна ва ўсіх сельгасарганізацыях ужо выйшлі на палеткі сельгасмашыны, кіруемыя руплівымі працаўнікамі, каб як мага хутчэй закласці падмурак пад яравую сяўбу, а ў хуткім часе і правесці яе належным чынам. У пятніцу супрацоўнікі “Кіраўца” пабывалі на ўчастках ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, дзе шпаркімі тэмпамі вяліся работы адразу з некалькіх бакоў ад в.Пацава Слабада. Суправаджаў нас галоўны аграном таварыства Уладзімір Дарафей.


Гамалін і Іван Кашкоў

Дарэчы, летась кукуруза выдалася вельмі добрай, удалося ўдосталь назапасіць кармоў для грамадскага пагалоўя. Сёлета пасевы “царыцы палёў” будуць павялічаны да 780 га. А вось 

– Спяшаемся ўнесці назапашаную за зіму арганіку, – расказаў галоўны тэхнолаг. – Яна ўгноіць глебу пад цукровыя буракі і кукурузу. А потым хуценька заараць. Асноўную масу арганічных угнаенняў пад гэтыя культуры ўнеслі з восені, засталося 100 га. Гэтую работу, як і ворыва, павінны завяршыць хутка: тэхнікі хапае, механізатары стараюцца – яны наогул усе засумавалі за зіму па зямлі…цукровых буракоў у мінулым сезоне атрымалі менш, чым планавалася. Работы над гэтай стратэгічнай культурай вырашана узмацніць, і зойме яна сёлета 375 га.


У планах – яравую сяўбу збожжавых правесці на 600 га. Асноўныя плошчы засеяны ўвосень – 1650 га. Яшчэ на 450 га будзе размешчаны рапс на зерне і 500 га пасеваў будзе адведзена пад зялёны корм для жывёлы.

Старанна працуюць у гэтыя веснавыя дні механізатары. Зладжанае трыо занята на ўнясенні арганікі. Раскідваюць угнаенні Іван Кашкоў і Кірыл Гамалін, на пагрузчыку заняты Андрэй Хлапкоў. Каля вёскі Падлессе мы сустрэлі Уладзіміра Шалянгоўскага: на магутным “Джон Дзіры” ён рыхтаваў глебу пад будучую сяўбу.

– Паспець закрыць вільгаць у глебе, – адзначыў вопытны земляроб, – адна з галоўных сёння задач. Таму спяшаемся – асабіста ў мяне ў сярэднім гектараў па 40 выходзіць апрацаваць. Але ж дзень на дзень не прыходзіцца: сёння вось свеціць сонца, у кабіне трактара нават спякотна. А ўчора увесь дзень ішоў мокры снег…

На іншых участках падрыхтоўкай глебы заняты яшчэ двое старанных вопытных механізатараў – Уладзімір Комар і Андрэй Слуцкі, якія не раз станавіліся пераможцамі раённых спаборніцтваў на сельгасработах у розных намінацыях. Так што, і тут кіраўніцтва ўпэўнена ў высокай якасці выкананых работ.

На ўнясенні мінеральных угнаенняў з дапамогай самаходнай машыны “Раса” ужо не першы сезон заняты Дзмітрый Комар. Зараз ён дабаўляе КАС пад выйшаўшыя з зімы азімыя. Усяго трэба зрабіць падкормку іх разам з рапсам на 2700 га.

Па словах Уладзіміра Дарафея, да яравой сяўбы ў РАПТЗ падрыхтаваліся належным чынам. Пад поўную патрэбу назапашана кандыцыйнага насення, даведзена да ладу тэхніка. На сяўбе плануецца заняць тры трактары з пасяўнымі агрэгатамі. Усё гатова, каб пасяўную кампанію правесці якасна і ў сціслыя тэрміны. Каб толькі паспрыяла земляробам надвор’е…

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.




Усе навіны