Круглянскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34 
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700

Тэлефон "гарачай лініі": 79-593

РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Электронны зварот у райвыканкам

Раённы дом культуры Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд" Вуліца Савецкая г.Круглае
Раённы дом культуры
Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд"
Вуліца Савецкая г.Круглае
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
13 лютага 2020

У Беларусі падрыхтаваны праект указа аб пераўтварэнні лясгасаў у дзяржаўныя казённыя прадпрыемствы

У Беларусі падрыхтаваны праект указа аб пераўтварэнні дзяржаўных лесагаспадарчых устаноў у дзяржаўныя казённыя прадпрыемствы. Аб гэтым паведаміў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа перад пачаткам калегіі ведамства.

Паводле яго інфармацыі, для распрацоўкі гэтага напрамку была створана міжведамасная рабочая група, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінфіна і Міністэрства па падатках і зборах. "Мы адпрацавалі найбольш прымальныя варыянты змянення прававога статусу нашых арганізацый. На думку экспертаў, якія ўдзельнічаюць у рабоце, лясгасам неабходна быць дзяржаўнымі казённымі прадпрыемствамі. І ў гэтым нас падтрымала Генпракуратура. Адпаведны праект указа падрыхтаваны ўжо", - адзначыў Віталь Дрожжа.

Міністр лічыць, што наспела неабходнасць мяняць падыходы ў кіраванні і адміністраванні лясоў, змяніць схему фінансавання. "Да таго ж, у нас складаная сістэма аплаты працы, таму што нашы прадпрыемствы сёння, па сутнасці, складаюцца з двух, бо ажыццяўляюць як камерцыйную вытворчую дзейнасць, так і бюджэтную. У многім мы звязаны з бюджэтнай аплатай працы, але, на нашу думку, яна не гібкая. Цяпер гэтым займаемся", - паведаміў Віталь Дрожжа.

Паводле слоў міністра, у краіне плануецца правесці эксперымент, у якім прымуць удзел шэсць розных прадпрыемстваў з розных абласцей. Тэрміны яго правядзення - 2020-2023 гады. "Нам давядзецца вывесці гэтыя прадпрыемствы з дзеючай нарматыўна-прававой базы, прапрацаваць на іх прыкладзе ўсе "за" і "супраць", зрабіць пры неабходнасці работу над памылкамі. І, калі гэты эксперымент будзе станоўчым, а мы зробім усё магчымае, каб так і было, тады, я лічу, ужо ў 2023 годзе будзем пераводзіць усю галіну на новыя ўмовы, а лясгасы стануць казённымі прадпрыемствамі", - заявіў ён.

Віталь Дрожжа растлумачыў, што рэалізацыю эксперымента можна будзе пачаць толькі пасля таго, як будуць прыняты адпаведныя дакументы. "Цяпер ёсць пэўнае заканадаўства, і мы не можам гэтыя прадпрыемствы вывесці за яго рамкі. Таму і наспела неабходнасць у падрыхтоўцы адпаведнага праекта ўказа, і, калі Прэзідэнт адобрыць нашы падыходы, гэтыя шэсць прадпрыемстваў будуць працаваць у зусім іншых умовах", - падкрэсліў кіраўнік ведамства.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Усе навіны