Круглянскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34 
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700

Тэлефон "гарачай лініі": 79-593

РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Электронны зварот у райвыканкам

Раённы дом культуры Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд" Вуліца Савецкая г.Круглае
Раённы дом культуры
Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд"
Вуліца Савецкая г.Круглае
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
10 снежня 2019

У Беларусі плануецца ўвесці дапамогу для жанчын за нараджэнне дзяцей з розніцай 3-4 гады

У Беларусі прапрацоўваецца шэраг мер па стымуляванні нараджальнасці, у тым ліку дапамога для жанчын за нараджэнне дзяцей з кароткім перапынкам - тры-чатыры гады. Аб гэтым сёння паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у час круглага стала па пытаннях праектнай дзейнасці Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ірына Касцевіч расказала, што ў якасці адной з мер стымулявання нараджальнасці ў Беларусі разглядаюць так званы бонус за хуткасць. "Прапрацоўваем пытанне аб такой дапамозе тым маці, якія ў кароткатэрміновым перыядзе, на працягу 3-4 гадоў, паспяваюць нарадзіць другога і наступных дзяцей", - праінфармавала міністр.

Яна растлумачыла, што рашэнне аб увядзенні новай дапамогі грунтавалася на выніках даследавання "Пакаленне і гендар", якое праводзілася ў час рэалізацыі праграмы міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЮНФПА. "Калі сем'і гавораць, што не плануюць раней за 29 гадоў мець першае дзіця, гэта паказвае на тое, што мы павінны перафармаціраваць свае меры падтрымкі", - адзначыла Ірына Касцевіч. Яна звярнула ўвагу, што жанчыны старэйшага пакалення нараджалі ў сярэднім з 20 да 40 гадоў, у сучасных маці гэты тэрмін скараціўся на 10 гадоў - з 30 да 40.

Беларусь рэалізавала тры праграмы з ЮНФПА, іх бюджэт перасягае $2 млн. Апошняя завяршылася ў 2018 годзе. Адным з яе элементаў стала даследаванне па метадалогіі праграмы "Пакаленне і гендар" пад назвай "Беларусь: структура сям'і, сямейныя адносіны, нараджальнасць у зменлівых сацыяльна-эканамічных умовах". Яно было праведзена ў маі-лістападзе 2017 года. У апытанні ўдзельнічалі 10 тыс. рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 79 гадоў з 56 гарадоў і 40 сельскіх Саветаў усіх рэгіёнаў Беларусі. У анкеце было больш за 200 пытанняў.

У пасяджэнні круглага стала прыняла ўдзел намеснік генеральнага сакратара ААН, выканаўчы дырэктар Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) Наталля Канем. Яна знаходзіцца з візітам у Беларусі з 6 снежня. Да гэтага часу наведала РНПЦ "Мацi i дзiця", правяла шэраг сустрэч.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Усе навіны