Круглянский районный исполнительный комитет

Адрес: 213188, г. Круглое, ул. Советская, 34
Телефон приемной: 8 (02234) 79-700
Электронный адрес: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Пресс-служба: 8 (02234) 79-700

Телефон "горячей линии": 79-593

РЕЖИМ РАБОТЫ:с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00.


Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд" Улица Советская г.Круглое Районный дом культуры
Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд"
Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд"
Улица Советская г.Круглое
Районный дом культуры

Газета

  Тэлефоны: (8-02234) галоўны рэдактар Паўлаў Аляксандр Іванавіч – 51-797, намеснік рэдактара Вадап’ян Мікалай Іванавіч – 51-168, адказны сакратар Мошуль Людміла Мікалаеўна – 51-389,  галоўны бухгалтар Сазановіч Таццяна Мікалаеўна (тэл./факс) – 51-090.

Агульны разавы тыраж 3700 экземпляры. У сярэднім па раёну адна газета прыходзіцца на пяць чалавек.

Перыядычнасць – два разы на тыдзень. Аб’ём: серада – 8 паласы, субота – 8 палос, двух-каляровая  Газета набіраецца, вярстаецца на ўласнай настольна-выдавецкай сістэме, а друкуецца ў Магілёўскай абласной друкарні. Выданне выходзіць на беларускай і рускай мовах. На сённяшні дзень у штаце рэдакцыі – 11 чалавек. Сярэдні ўзрост супрацоўнікаў 43 гадоў.

Першы нумар Круглянскай раённай газеты выйшаў 27 красавіка 1935 года пад назвай “Бальшавік Кругляншчыны”. Ужо тады “раёнка” была выразніцай думак і спадзяванняў працоўных раёна. На яе старонках выступалі не толькі журналісты, але і шматлікія няштатныя аўтары – прадстаўнікі інтэлігенцыі, рабочыя і калгаснікі, селькоры.

У гады Вялікай Айчыннай вайны газета выходзіла пад назвай “Партызанскі шлях”. У кожным нумары яна даносіла да жыхароў раёна ўсю праўду аб падзеях на франтах, расказвала аб баявых справах мясцовых партызан і падпольшчыкаў.

У першыя пасляваенныя гады раённая газета насіла назву “Ленінскі сцяг”. Яна нямала зрабіла для аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі, мабілізуючы працаўнікоў Кругляншчыны на ўдарную работу.

Сёння газета выходзіць у свет пад назвай “Сельскае жыццё”, якая цалкам адпавядае вытворчаму профілю нашага раёна, які з’яўляецца сельскагаспадарчым. Як і заўсёды, яна цвёрда трымае сваю лінію – з’яўляецца акумулятарам ідэй і пачынанняў, якія ўзнікаюць у грамадстве, актыўным правадніком палітыкі нашага Прэзідэнта і ўрада Рэспублікі Беларусь, паслядоўна адстойвае інтарэсы чалавека працы.
Аб разнастайнасці тэматыкі і жанру публікацый гаворыць той факт, што ў газеце заведзена звыш 60 рубрык. У ліку найбольш значных – “Навіны. Факты. Падзеі”, “Вертыкаль у дзеянні”, “Саветы за работай”, “На кантролі – Дырэктыва...”, “Адно вакно”, “За эфектыўнасць гаспадарання”, “Прадпрыемства і рынак”, “У раённым выканаўчым камітэце”, “У правафланговых калектывах”, “Аналізуем зробленае” і г.д.
Журналісты і ўвесь калектыў “раёнкі” неаднаразова былі пераможцамі ў абласных творчых конкурсах, займалі прызавыя месцы ў рэспубліцы па асвятленню найбольш актуальных пытанняў. У 1995 годзе “Сельскае жыццё” узнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. У спаборніцтве сярод дзяржаўных перыядычных выданняў Магілёўскай вобласці па выніках работы за 2007 і 2011 год калектыў рэдакцыі газеты “Сельскае жыццё” заняў ІІІ месца і ўзнагароджаны адпаведным Дыпломам Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і грашовай прэміяй.