Адрес: 213188, г. Круглое, ул. Советская, 34
Телефон приемной: 8 (02234) 79-700
Электронный адрес: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Пресс-служба: 8 (02234) 79-700
Телефон "горячей линии": 79-593, 79-700
РЕЖИМ РАБОТЫ:с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00.
Народнае свята “Пакроў” заўсёды выклікае цікавасць у жыхароў Кругляншчыны. У народным асяроддзі яно не страціла і па сённяші дзень сваіх сацыяльных функцый, назначэння, прывабнасці і каларыту. Па традыцыі ў гэты дзень праводзіцца восеньскі кірмаш, арганізоўваюцца разнапланавыя культурна-масавыя мерапрыемствы, выставы народных майстроў і народнага побыту, гандль.
А пачыналася свята з вясёлага закліку скамарохаў на восеньскі кірмаш: “Гэй, народ, не зявай на восеньскі кірмаш паспяшай! Падыходзце, не пашкадуеце! Усё, што хочаце, купіце! Павесяліцеся ад душы на нашым Пакроўскім кірмашы!” Тэатралізаваную дзею адкрыла вядучая праграмы, якая звярнула людзей да свята: “Вось і прыйшлі “Пакровы”, а яны пытаюццца, ці да зімы гатовы? Як хто да зімы падрыхтаваўся?” Цікавую сюжэтную лінію з элементамі пакроўскага народнага побыту правялі персанажы свята: Багач, Зміцер, Пакроў. Прадоўжыла свята гульнёвая праграма з конкурсамі, танцамі, загадкамі і “прыкалюшкамі”. У праграму свята былі ўключаны самадзейныя калектывы “Калінушка” (Комсенічскі СДК), “Мілавіца” (Філатаўскі СДК), “Беларусачка” (Цяцерынскі СДК), якія парадавалі сваім выступленнем гасцей свята.
У час правядзення мерапрыемства працаваў гандль. Сваю прадукцыю прадставілі ўсе гаспадаркі раёна, а таксама фермерскія гаспадаркі з вялікім асартыментам вырашчанай прадукцыі: мяса, зерне, бульба і капуста. Жадаючыя мелі магчымасць па даступнай цане набыць прадукты сельскагаспадарчага харчавання.
Вызначаныя традыцыі і надалей будуць працягвацца, бо яны адказваюць сучасным патрабаванням.
18.10.2016г.