Круглянский районный исполнительный комитет

Адрес: 213188, г. Круглое, ул. Советская, 34
Телефон приемной: 8 (02234) 79-700
Электронный адрес: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Пресс-служба: 8 (02234) 79-700

Телефон "горячей линии": 79-593, 79-700

РЕЖИМ РАБОТЫ:с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00.


Люби Беларусь! Люби Беларусь! Люби Беларусь! Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд" Улица Советская г.Круглое Мы беларусы
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд"
Улица Советская г.Круглое
Мы беларусы
10 февраля 2016

Пасядзелкі для людзей пажылога ўзросту “Пасядзім паразмаўляем…”

У сучасным свеце сталасць паступова выходзіць з моды. Чалавецтва прыкметна  памаладзела і выказванне “гады бяруць сваё” гучыць хутчэй зневажальна чым дабражадана. Людзі,  як правіла,  баяцца старасці, аднак, у нашы дні ўсё больш фактаў сведчыць  аб тым, што  ўзрост прыносіць з сабой пазітыўныя змены – чалавек пачынае востра адчуваць радасць. Як кажа вядомая пагаворка, сталасць – цудоўная пара жыцця.

Не перастаюць здзіўляць сваім жыццялюбствам, душэўнай маладосцю, небывалай бодрасцю пажылыя людзі і нашага раёна.

Так, у мінулы аўторак, 26 студзеня, у раённым Доме культуры прайшлі пасядзелкі для людзей пажылога ўзросту “Пасядзім,паразмаўляем…”, на якіх прысутнічалі  людзі старэйшага пакалення, якія выказалі жаданне  адпачыць ад надзённых праблем-клопатаў, атрымаць зарад пазітыўнай энергіі і бодрасці.

Праграму адкрыла вядучая, якая падзякавала ўсіх прысутных, што знайшлі вольную часінку наведаць клубную ўстанову, сабрацца ўсім разам.

Праграму склалі ўспаміны пра мінулае жыццё, знайшліся моманты расказаць і пра цяперашняе жыццё. Змест праграмы напоўнілі таксама гульнёвыя моманты, удзельнікі праграмы праспявалі песні сваёй маладосці, расказалі цікавыя гісторы з свайго жыцця.

Праграма дазволіла папоўніць каштоўныя сустрэчы з людзьмі пажылога ўзросту,  дапамагла перажыць адзіноту, надзённыя клопаты, падзяліцца радасцю, ды і проста цікава правесці вольны час.

У  прыканцы праграмы вядучая яшчэ раз выказала вялікі дзякуй усім тым, хто прымаў удзел у мерапрыемстве. Гэта і хор ветэранаў  “Надзея” і пастаянныя ўдзельнікі грамадскіх культурна-масавых мерапрыемстваў.

Для чалавека здаровага, бодрага, поўнага сіл, сталасць – паняцце адноснае. І доказам гэтаму - праведзеныя “Пасядзелкі”. І ў сталым узросце  можна прынесці  шмат карысці грамадству і  сабе.

                                                                        

Все новости