Круглянский районный исполнительный комитет

Адрес: 213188, г. Круглое, ул. Советская, 34
Телефон приемной: 8 (02234) 79-700
Электронный адрес: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Пресс-служба: 8 (02234) 79-700

Телефон "горячей линии": 79-593, 79-700

РЕЖИМ РАБОТЫ:с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00.


Люби Беларусь! Люби Беларусь! Люби Беларусь! Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд" Улица Советская г.Круглое Мы беларусы
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд"
Улица Советская г.Круглое
Мы беларусы
Главная / Новости / Новости района
30 августа 2023

Гісторыя маёй краіны

Азнаямленне выхаванцаў з беларускай нацыянальнай культурай у нашай установе дашкольнай адукацыі прадугледжана ва ўсіх раздзелах гадавога плана.

У рамках рэалізацыі гэтай задачы праводзіцца шэраг мерапрыемстваў. Пачыналi з арганізацыі развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя. У метадычным пакоі аформлены этнавугалок. Тут сабраны прадметы даўніны: посуд, адзенне, цацкi i iншы наглядны i дыдактычны матэрыял. У групавых пакоях таксама прадугледжаны куткі нацыянальнай сімволікі і беларускай культуры.

Уведзены ў нас і адзіны дзень зносін на беларускай мове, калі ўсе размаўляюць толькі па-беларуску. Папулярызуем мову і праз гульні-заняткі, мастацка-эстэтычную, фізкультурна-аздараўленчую работу, каляндарныя народныя святы і забавы, выставы, чытанне казак, выраб кніг, афармленне тэатральных куткоў, куткоў патрыятычнага выхавання і інш.

Сярод груп усіх узростаў мы праводзілі агляд-конкурс «Гісторыя маёй Радзімы». Прыемна, што да конкурсу далучыліся і бацькі выхаванцаў, якім было прапанавана праняць удзел у сумеснай выставе дзяцей і бацькоў «Гісторыя маёй краіны».

Педагагічнымі работнікамі арганізуюцца экскурсіі выхаванцаў у бібліятэку, гiстарыка-краязнаўчы музей, школьны музей. Таксама ў межах грамадзянска-патрыятычнага выхавання плануюцца i праводзяцца экскурсii да помнiкаў i знакавых месц роднага горада.

У бацькоўскіх кутках прадстаўлены кансультацыі па тэме, зменны матэрыял з рэкамендацыямі і інш.

На афіцыйным сайце нашай ўстановы дашкольнай адукацыі аформлены раздзел «Беларуская мова – родная мова», дзе таксама можна знайсці шмат цікавага і пазнавальнага.

Пройдзе час, і сённяшнія выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў падрастаючага пакалення нацыянальнай самасвядомасці.

Таццяна МЕЛЬНIКАВА, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Дзіцячы сад №3 г. Круглае».

Все новости