Круглянский районный исполнительный комитет

Адрес: 213188, г. Круглое, ул. Советская, 34
Телефон приемной: 8 (02234) 79-700
Электронный адрес: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Пресс-служба: 8 (02234) 79-700

Телефон "горячей линии": 79-593, 79-700

РЕЖИМ РАБОТЫ:с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00.


Люби Беларусь! Люби Беларусь! Люби Беларусь! Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд" Улица Советская г.Круглое Мы беларусы
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд"
Улица Советская г.Круглое
Мы беларусы
Главная / Новости / Новости района
10 июля 2023

Яскрава і самабытна запрашаў рэспубліканскі фестываль-свята «Александрыя збірае сяброў»

 




























Вось ужо ў чатырнаццаты раз шчыра сустракае суседні Шклоўскі раён  шматлікіх гасцей на беразе Дняпра каля маста, які злучае не толькі два населеныя пункты – Александрыю і Копысь, — але і дзве вобласці – Магілёўскую і Віцебскую.


























Удзел у даным культурным свяце па традыцыі прымае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

– Александрыя зноў паклікала сяброў. I зноў мы тут разам, – адзначае Аляксандр Рыгоравіч. – Сабраліся, каб на імгненне спыніць шалёны бег часу і звярнуцца да сваіх вытокаў. Хаця б у думках.

Сёння тут, на маляўнічым беразе Дняпра, надзвычай моцна б’ецца пульс тысячагадовай гісторыі беларускай зямлі.

Мы бачым яе ў творчасці таленавітых майстроў, у мелодыі народных песень, у сюжэтах старажытных абрадаў і ў чараўніцтве купальскай ночы.

Гледзячы на маштаб гэтага свята, я кожны раз думаю: наш фестываль – увасабленне ўсяго, што мы з гонарам лічым спрадвечнай спадчынай.






















Шчыра ўсіх прысутных на свяце на цырымоніі адкрыцця вітаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка:

– Фестываль «Александрыя збірае сяброў» адрозніваецца ад іншых сваёй цеплынёй, хатняй  утульнасцю и душэўнасцю. Ў гэтым і заключаецца асаблівы каларыт свята “Купалле”, ское стала не толькі абласным, але і рэспубліканскім брэндам, – падкрэсліў Анатоль Міхайлавіч. – Усё больш сяброў з кожным годам прыязджаюць да нас на святкаванне. Нам ёсць што паказаць і аб чым пагаварыць.



















Лейтматывам “Купалля” стаў сімвал Года міру і стварэння — бусел. Фігура гэтай птушкі таксама парыла над сцэнічным подыумам, які акружалі шматлікія гандлёвыя рады.

Фігура бусла задзейнічана не толькі ў мастацкім афармленні пляцовак, але і ў тэатралізаваным парадзе-шэсці на адкрыцці “Купалля”.
















Не толькі беларусы прыехалі ў Александрыю, каб акунуцца ў святочную атмасферу. Дліныя рады рамеснікаў і майстроў з Беларусі і Расіі,  250 кропак фудкорта с гастранамічнымі прысмакамі, канцэрты і выставы, паказальныя выступленні на зямлі і нават ў небе.

Вялікім попытам карысталася экскурсія па школе, дзе калісьці вучыўся наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.





















Ярка і звонка ў Александрыі на ўпрыгожанным падворку сустракаў і Круглянскі раён. Сваю прадукцыю прадстаўлялі работнікі раённага Дома рамёстваў, раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, майстры Кругляншчыны.







































































































































На працягу дня пявучымі песнямі радавалі ўсіх прахожых самадзейныя артысты раённага Дома культуры, народны ансамбль “Крынічанька”.
Галоўны канцэрт “Будзе вельмі цікава!” стаў цэнтральным ў праграмме святкавання “Купалля” ў Александрыі. На  сцену гэтам вечарам паднімаліся зоркі беларускай і расійскай эстрады  Надзея Кадышава, Зара, Анатоль Ярмоленка,  Аляксандр Саладуха, Руслан Аляхно і іншыя. Таксама ў спісе выканаўцаў – беларускія групы і ансамблі, сярод якіх “Аура”, “Верасы” и “Беларусы”.























Завяршылася музыкальнае шоў святочным феерверкам.

Все новости