Круглянский районный исполнительный комитет

Адрес: 213188, г. Круглое, ул. Советская, 34
Телефон приемной: 8 (02234) 79-700
Электронный адрес: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Пресс-служба: 8 (02234) 79-700

Телефон "горячей линии": 79-593, 79-700

РЕЖИМ РАБОТЫ:с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00.


Люби Беларусь! Люби Беларусь! Люби Беларусь! Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд" Улица Советская г.Круглое Мы беларусы
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд"
Улица Советская г.Круглое
Мы беларусы
Главная / Новости / Новости района
7 июля 2021

Купалле-2021. Як яго святкавалі ў Круглым

Свята росквіту зямлі — Купалле — лічыцца адным з найярчэйшых у беларускім календары. Яно прымяркоўвалася (ды і сёння прымяркоўваецца) да летняга сонцастаяння і адзначаецца з 6 на 7 ліпеня.

Абрады з травой, агнём і вадой праводзяцца менавіта ў самую кароткую Купальскую ноч. Дзень летняга сонцастаяння — галоўнае свята славян, час найвышэйшага развіцця жыццёвых сіл прыроды. Лічылася, што, выканаўшы сваю місію, бог Ярыла ў гэты час памірае і адраджаецца ў выглядзе Купалы — бога лета, рознакаляровых кветак і спелых пладоў.

Учора ў цэнтральным парку культуры і адпачынку прайшло народнае гулянне. Прыгожа аздобленая кветкамі сцэна прываблівала да сябе шматлікіх гледачоў.

Кожны прыйшоўшы на свята знайшоў для сябе занятак па душы. Цікавую і насычаную конкурсамі, песнямі праграму падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі, музея, раённага Дома культуры. Для дзяцей працавалі розныя атракцыёны. Актыўна вёўся гандль яскравымі цацкамі, попкорнам, цукровай ватай.

Асноўнай падзеяй вечара стала запальванне купальскага вогнішча.



























Все новости