Круглянский районный исполнительный комитет

Адрес: 213188, г. Круглое, ул. Советская, 34
Телефон приемной: 8 (02234) 79-700
Электронный адрес: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Пресс-служба: 8 (02234) 79-700

Телефон "горячей линии": 79-593, 79-700

РЕЖИМ РАБОТЫ:с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00.


Люби Беларусь! Люби Беларусь! Люби Беларусь! Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд" Улица Советская г.Круглое Мы беларусы
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд"
Улица Советская г.Круглое
Мы беларусы
Главная / Новости / Новости района
21 февраля 2023

"Не пакідайце ж мовы роднай…"

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага.

Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

21 лютага кожны год стала добрай традыцыяй   у ДУА “Сярэдняя  школа №2 г.Круглае” адзначаць сапраўднае свята – Дзень роднай мовы.

У гэтым годзе вучні ў нацыянальных касцюмах з прыгожымі прывітальнымі  словамі звярталіся да ўсіх, хто заходзіў ва ўстанову. Школьнікі з гонарам расказвалі аб тым, што ім у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў, вялікі нацыянальны скарб.

Дзве інфармацыйныя групы, што працавалі ў школе, данеслі да многіх, хто не паспеў прыняць удзел у ранішніх акцыях, што сёння ў школе ладзіцца свята беларускага слова, беларускіх традыцый і кожны, хто жадае, можа стаць хоць на некалькі слоў беларускіх больш дасведчаным! Яшчэ больш патрыятычным!

Фаер-фэст “У любімай мове роднай, наскай. Ах, якія словы…“, інтэрактыўныя гульні “Знаўцы мовы”, “Пісьменнікі-юбіляры”, турнір “Адкрываю нанова беларускае роднае слова”, стварэнне  інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”,  беларускія вершы, загадкі і песні – з  вуснаў педагогаў і вучняў школы ў гэты дзень  гучалі толькі родныя словы.

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай школы, вельмі важным святам для дзяцей і педагогаў. Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі  краіны. Кожны чалавек павінен  шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа. Дзеці гэта разумеюць і стараюцца ўдасканальваць сваё валоданне роднай мовай.

– Наша мова прыгожая і мілагучная. Яна робіць нас адметнымі, – адзначаюць хорам мае вучні VI “А” класа. Яны заўсёды цікавяцца новымі беларускімі словамі і вывучаюць традыцыі беларусаў.

Вельмі падабаюцца вучням школы ў час нашых святаў актыўныя перапынкі з гульнямі, забаўкамі, мультфільмамі, танцамі. З вялікім задавальненнем кожны год да свята вучні развучваюць і дэманструюць новыя беларускія танцы.

У гэтым годзе і вучні, і настаўнікі школы прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце да Дня роднай мовы.

Шчыра верыцца, што дзякуючы нашым такім добразычлівым і станоўча эмацыянальным святам аматараў беларускай мовы, беларускай  культуры прыбавіцца не толькі сярод навучэнцаў, але і сярод педагогаў,  і законных прадстаўнікоў нашых выхаванцаў.

Да слова, беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная  сярод  славянскіх моў. Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!

 

Святлана Пашкоўская, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Круглае”.

Все новости