Круглянский районный исполнительный комитет

Адрес: 213188, г. Круглое, ул. Советская, 34
Телефон приемной: 8 (02234) 79-700
Электронный адрес: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Пресс-служба: 8 (02234) 79-700

Телефон "горячей линии": 79-593, 79-700

РЕЖИМ РАБОТЫ:с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00.


Люби Беларусь! Люби Беларусь! Люби Беларусь! Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд" Улица Советская г.Круглое Мы беларусы
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд"
Улица Советская г.Круглое
Мы беларусы
Главная / Новости / Новости района
13 октября 2022

Пад ветразем шчасця і надзеі

 

Ніколі не забываюць нават дарослыя дзеці цяпло матуліных рук, бо было іх маленства бязвоблачным і шчаслівым, напоўненым пяшчотай і ласкай самага блізкага чалавека. Таму і спяшаюцца кожную вольную хвілінку ў бацькоўскі дом, каб нешта дапамагчы, пабыць разам. Таццяна Кубека з вуліцы Заслонава г. Круглае можа з радасцю сцвярджаць, што яе шчасце ў дзецях. Дачка Святлана і сын Дзмітрый жывуць у Круглым. І з нявесткай ёй таксама пашанцавала, яна добрая і працалюбівая.

14 кастрычніка, у Дзень маці, дзеці зноў наведаюцца на родны парог, каб павіншаваць матулю са святам. Будуць туліцца да яе і ўнукі, найвялікшае шчасце і надзея.

Таццяна Мікалаеўна працуе касцяляншай у дзіцячым садзіку №1, і дамашніх спраў у яе таксама неўправарот: муж Леанід, механізатар КСУП «Круглянскі-Агра», на працы заняты па поўнай, летняй парой ён у полі ад світання да змяркання, а на дамашнім падворку ўтрымліваецца вялікая гаспадарка, дзве каровы і іншая жыўнасць, якой патрэбен належны догляд. Але гаспадыня паспявае і з унукамі паняньчыцца, і ў хаце заўсёды чысціня і  парадак.

І, напэўна, сакрэт яе шчасця ў тым, што  прывыкла яшчэ з маленства не толькі шмат працаваць, а яшчэ і час знаходзіць  для сваіх блізкіх. Таццяна нарадзілася ў вёсцы Казіміроўка ў дружнай працавітай сям’і. Разам з малодшай сястрой Аленай старалася ва ўсім дапамагаць бацькам. З ранняга дзяцінства  лён убірала, на праполку карняплодаў, на сенакос хадзіла. А доўгімі зімовымі вечарамі бабуля Ніна вучыла ўнукаў  рукадзеллю. І Таццяна вырасла рукадзельніцай, якіх пашукаць. У свабодныя хвіліны садзіцца за швейную машынку. Раней яна працавала ў швейным цэху раённага камбіната бытавога абслугоўвання. Гэтая жанчына змагла перадаць сваім дзецям разуменне галоўнага: каб добра жыць, трэба добрасумленна і шмат працаваць.

Абранніка свайго Таццяна знайшла па-суседству. Ажаніліся з Леанідам у 1986 годзе, спачатку жылі ў Казіміроўцы, а пасля ім ад саўгаса «Круглянскі» выдзелілі жыллё. У гэтым доме пражылі шмат гадоў, дзяцей вырасцілі і выправілі ў людзі.

– З дзяцьмі трэба размаўляць і падаваць асабісты прыклад.  Гэта найлепшая мера выхавання, – казала яна пры сустрэчы. – З імі трэба быць і добрымі, і строгімі адначасова. Вось і з унукамі мы цяпер гэтак, як калісьці з дзяцьмі. Унук Сцяпан ужо лічыць сябе самастойным, ён вучыцца ў пятым класе і прыглядвае за меншай сястрычкай, пяцігадовай Насцяй. Як і яго бацька, з маленства цікавіцца тэхнікай, любіць рыбалку. На рыбалку часта адпраўляецца разам з бацькам.

Таццяна Мікалаеўна паказвала фотаздымкі з сямейнага альбома, дзе яе сын і дачка яшчэ малыя, потым школьнікі, і ўспамінала, як дзеці раслі, чым радавалі.

– Дзіма падрастаў і ўсё ля бацькі круціўся, ля яго трактара, – расказвала яна, – але мне таксама быў не супраць  дапамагчы. Бачыў, што мы з бацькам шмат працуем, і ніколі не трэба было сына асабліва прымушаць да справы. Цяпер ён таксама механізатар у КСУП «Круглянскі-Агра», у гаспадарцы заўсёды ў ліку лепшых. Нам з мужам ніколі не было за яго сорамна, наадварот, чулі толькі пахвальбу ад кіраўніцтва. Дачка Святлана добра вучылася ў школе, вельмі любіла маляваць, і хоць яна і дзяўчынка, любіла рыбалку. Па дамашняй  гаспадарцы гэта была першая мая дапамога.

Пасля школы дачка паступіла ў Магілёўскі ліцэй №1, вучылася на швяю і цырульніка, спачатку працавала ў РКБА, а зараз яна – кантралёр-касір у «Табакерцы».

– Мама, мамачка, – чуе маці ласкавыя словы, і святлее яе твар, і, як і тады, калі дзеці былі малыя, з усмешкай ідзе ім насустрач.

Быць маці – гэта заўсёды, усё жыццё жыць трывогамі і надзеямі сваіх дзяцей, маліцца за іх шчасце і верыць у добрае будучае. Быць маці – найвялікшы сэнс існавання.

Святлана Варапаева.


Все новости