Круглянский районный исполнительный комитет

Адрес: 213188, г. Круглое, ул. Советская, 34
Телефон приемной: 8 (02234) 79-700
Электронный адрес: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Пресс-служба: 8 (02234) 79-700

Телефон "горячей линии": 79-593, 79-700

РЕЖИМ РАБОТЫ:с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00.


Люби Беларусь! Люби Беларусь! Люби Беларусь! Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд" Улица Советская г.Круглое Мы беларусы
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд"
Улица Советская г.Круглое
Мы беларусы
Главная / Новости / Новости района
13 марта 2019

У Круглым Масленку сустракалі ды бліночкі выпякалі

Напрыканцы Масленічнага тыдня, у мінулую суботу, на галоўнай плошчы нашага горада адбылося яскравае тэатралізаванае свята “Масленіца-блінніца, вясны імянінніца”, прысвечанае праводзінам зімы. Прыняць удзел у масавым  гулянні ўсіх жыхароў і гасцей Круглага запрашалі вясёлыя Скамарохі з гучным пажаданнем: “Каб аб’яднала ўсіх у адным імкненні любоў да спадчыны ды святаў адраджэнне”.

Дарэчы, на гэты заклік адгукнулася шмат прыхільнікаў добрых старадаўніх традыцый. Жвавымі гурткамі, з сябрамі, з бацькамі, з маленькімі і дарослымі дзеткамі, людзі спяшаліся на плошчу. Народныя звычаі і прыкметы святкавання нагадалі прысутным Масленіца, Гаспадар з Гаспадыняй, Цёшча з Зяцем, Іванка з Алеськай і іншыя дзеючыя асобы тэатралізацыі, у ролях якіх выступалі таленавітыя спецыялісты  раённага Дома культуры.

Цеплынёй сваёй творчасці таксама парадавалі і лепшыя самадзейныя артысты і калектывы Кругляншчыны: народныя ансамблі “Вераснянка”, “Крынічанька” і іншыя.


































Побач са святочнай сцэнай разгарнуўся  і гандаль, дзе шматлікім пакупнікам прапаноўваліся розныя цацкі ды сувеніры (з Дома рамёстваў, з раённага гісторыка-краязнаўчага музея, ад індывідуальных прадпрымальнікаў, дзяржпрадпрыемстваў), салодкая вата ды папкорн і іншыя апетытныя прысмакі, сярод якіх і духмяная выпечка, і смачны шашлык. Трэба зазначыць, што актывісты сярэдняй школы №1 бясплатна частавалі ўсіх жадаючых смачнымі блінамі са смятанай, а працаўнікі бібліятэкі раздавалі рэцэпты прыгатавання народных страў.  Культурна-забаўляльную праграму дапаўнялі разнастайнымі забавамі спецыялісты КРЦТДіМ “Радуга”, Круглянскага ФСК і іншых устаноў.

Мерапрыемства атрымалася не проста цікавым, а вельмі адметным і сапраўды незабыўным. Тут можна было не толькі ад душы натанцавацца ды наспявацца, але і паспрабаваць свае сілы ў конкурсах і спаборніцтвах. Напрыклад, у перацягванні каната, скачках са скакалкай, гульні ў дартс, забіванні цвікоў на хуткасць і іншых. Найбольш актыўнымі, канешне ж, былі ў гэтых справах дзеці, гледзячы на неверагодны запал якіх і дарослыя зараджаліся светлымі праменьчыкамі пазітыву. Не падвяло ў гэты дзень і надвор’е, якое, нягледзячы на даволі моцны вецер, клапатліва сагравала ўсіх гасцей свята шчырым сонейкам.


































Граў гармонік, ліліся па аколіцах завадныя мелодыі, жарты ды прыпеўкі, не змаўкаў навокал вясёлы гоман ды смех, а твары свя-ціліся усмешкамі. Менавіта гэта і ёсць самыя яскравыя паказчыкі таго, як добра мы пагулялі на Масленіцу, што сустрэча прыгажуні-Вясны прайшла нават лепш, чым было запланавана. Хай жа і яна ў адказ хутчэй аддзячыць круглянцам пяшчотай і цеплынёй, зеленню дрэваў і траў, непаўторным блакітам свайго веснавога неба.


Все новости