Круглянский районный исполнительный комитет

Адрес: 213188, г. Круглое, ул. Советская, 34
Телефон приемной: 8 (02234) 79-700
Электронный адрес: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Пресс-служба: 8 (02234) 79-700

Телефон "горячей линии": 79-593, 79-700

РЕЖИМ РАБОТЫ:с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00.


Люби Беларусь! Люби Беларусь! Люби Беларусь! Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд" Улица Советская г.Круглое Мы беларусы
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд"
Улица Советская г.Круглое
Мы беларусы
Главная / Новости / Новости района
14 июля 2021

У «Рэчанькі» круглянскія вытокі

Харэаграфічны калектыў ветэранаў працы «Рэчанька» адзначыў нядаўна свой 10-гадовы юбілей. Створаны пры хоры «Надзея», ён з першых сваіх канцэртных выступленняў упэўнена заявіў аб сабе як пра самабытнае і творчае аб’яднанне і адразу знайшоў прыхільнікаў сярод мясцовай публікі.

А першай дапамагла калектыву зацвердзіцца, знайсці свой «твар» іх мастацкі кіраўнік Святлана Логасава, якая на той час кіравала ў раённым Доме культуры дзіцячым танцавальным гуртком. Першая харэаграфічная кампазіцыя «Рэчанька» на матыў аднайменнай народнай песні і дала назву ансамблю. Як успамінае адна з ініцыятараў стварэння данага творчага калектыву Лідзія Шалонік, напачатку ў іх не было пастаяннага мастацкага кіраўніка. Аднойчы вырашылі звярнуцца за дапамогай да метадыста РДК Таццяны Радоўскай, якая захаплялася менавіта мастацтвам танца. Таццяна Рыгораўна не адмовіла. Пад яе кіраўніцтвам заняткі і рэпетыцыі пачалі праходзіць на больш прафесіянальным узроўні. Трэба адзначыць, што пэўны час дапамагала калеге працаваць з калектывам вопытны харэограф Ірына Конанава. Сумесна яны і папоўнілі рэпертуар «Рэчанькі» вельмі прыгожым, энергічным танцам «Кадрыль».

I тут ужо нашых самадзейных артыстаў заўважылі на абласной сцэне ў рамках рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці «Не старэюць душой ветэраны», прысвечанага 70-гадоваму юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А неўзабаве калектыў разам з яго харэографам Таццянай Радоўскай запрасілі ў абласны Палац культуры для ўдзелу ў заключным канцэрце аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, дзе падводзіліся вынікі абласнога агляду-конкурсу. Круглянскі творчы калектыў ветэранаў «Рэчанька» быў удастоены тады Дыплома ІІ ступені і каштоўнага падарунка.

Трэба сказаць, што гэты творчы калектыў не аднойчы ўражваў і ў далейшым журы данага агляду-конкурсу артыстычнасцю і арыгінальнымі ўборамі, прывозіў у роднае Круглае дыпломы лаурэатаў. Так было і ў 2020-м напярэдадні 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Па выніках абласнога агляду-конкурсу разам з Дыпломам ІІ ступені калектыву круглянскай «Рэчанькі» дастаўся тады і каштоўны падарунак, прычым, іх было толькі два, з прадстаўленых для заахвочвання лепшых канкурсантаў. Наогул у творчай «скарбонцы» ансамбля — 11 дыпломаў за прызавыя месцы ў розных конкурсах.

Сапраўды, тое, што робяць на сцэне ўдзельніцы «Рэчанькі», заслугоўвае асаблівай увагі. Уражваюць і іх касцюмы з элементамі рускага і беларускага народнага адзення. Не меней прыгожыя і абноўкі, уяўляючыя сабой уборы жанчын XVIII стагоддзя — з капарамі, арыгінальнымі сумачкамі-мяшэчкамі. І ўсё гэта зроблена сваімі рукамі, але і ў многім дзякуючы ініцыятыўнасці і ўзлёту творчасці Лідзіі Шалонік.
Сёння ў рэпертуары ансамбля — некалькі харэаграфічных кампазіцый, і ўсе яны менавіта па народных матывах. Як рассказала мастацкі кіраўнік Таццяна Радоўская, прыкладна праз год рэпертуар абнаўляецца 1-2 новымі танцамі. Сярод найбольш значных — харэаграфічныя замалёўкі «Кола народных танцаў», «Было ды прайшло». Для новага сезону рыхтуецца «Рускі карагод».

Кожны аўторак апоўдні спяшаюцца гэтыя захопленыя, актыўныя жанчыны на рэпетыцыі ў раённы Дом культуры. Гадзіну, а іншы раз і больш, з імі займаецца ў гэты дзень Таццяна Рыгораўна. Мастацкі кіраўнік адзначае стараннасць і дысцыплінаванасць кожнай удзельніцы творчага калектыву, адказнасць у рабоце. Адразу бачна, што жанчыны вельмі сур’ёзна адносяцца да свайго захаплення. Як аб вельмі чуйным, добрым і тактоўным чалавеку і сапраўдным прафесіянале аб ей адгукаюцца «падапечныя». I такі дружны творчы «тандэм» аднадумцаў дае станоўчыя вынікі. З годнасцю і лёгкасцю выходзяць на сцэну артысткі з «Рэчанькі».

Твары так і свецяцца, на вуснах — усмешкі. І нават не верыцца, што сярэдні іх узрост — 65 гадоў. Хочацца назваць усіх гэтых жанчын пайменна: Тамара Шыхман, Лідзія Шалонік, Майя Кушнір, Лідзія Радзевіч, Фаіна Зэндаль, Людміла Несцерава, Клаўдзія Дрык, Ганна Палякова. Як кажуць, касцяк калектыву захаваўся. Трэба сказаць, што ў першым складзе «Рэчанькі» былі і Любоў Лягушава, Вольга Лініч, Ніна Блінова, якія пакінулі ансамбль па ўважлівых прычынах. Але гэты юбілей — і іх свята.

А свята сапраўды ўжо адбылося ў цудоўным мястэчку Кругляншчыны, на «Мікалаеўскіх сажалках». Удзельніцы калектыву гавораць дзякуй за дапамогу і падтрымку ў яго арганізацыі дырэктару цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Наталлі Галаўковай. Асобная ўдзячнасць — свайму мастацкаму кіраўніку Таццяне Радоўскай, якая для кожнай жанчыны падрыхтавала памятныя буклеты, дзе адлюстраваны іх 10-гадовы творчы шлях у любімай «Рэчаньцы». І няма сумненняў, што працяг гэтай творчай біяграфіі ў калектыва будзе.

Людміла МОШУЛЬ.

Все новости