Круглянский районный исполнительный комитет

Адрес: 213188, г. Круглое, ул. Советская, 34
Телефон приемной: 8 (02234) 79-700
Электронный адрес: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Пресс-служба: 8 (02234) 79-700

Телефон "горячей линии": 79-593, 79-700

РЕЖИМ РАБОТЫ:с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00.


Люби Беларусь! Люби Беларусь! Люби Беларусь! Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд" Улица Советская г.Круглое Мы беларусы
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд"
Улица Советская г.Круглое
Мы беларусы
Главная / Новости / Новости района
6 сентября 2021

Хлебасольнага жніўня дары

На душы ў кожнага, хто прыйшоў у гэты дзень на свята ўраджаю, было хораша і радасна. Добра папрацавалі і ўраджай багаты сабралі, нягледзячы на засушлівае і гарачае лета. У жніўні мы святкавалі тры Спасы — мядовы, яблычны і хлебны.

Напрыканцы жніўня для жыхароў горада і сельскіх населеных пунктаў па ініцыятыве раённай ветэранскай арганізацыі, работнікаў культуры і цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшло свята «Яблычны Спас». На мерапрыемства прыйшлі тыя, хто вырошчвае на сваіх прысядзібных участках гародніну, садавіну, кветкі, даглядае вуллі з пчоламі.

Спачатку ўсіх прысутных павіншаваў са святам старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Міхаіл Арашкаў.

Потым падрыхтаванай канцэртнай праграмай парадавалі самадзейныя артысты РДК. Свята суправаджалася конкурсамі, віктарынамі на тэмы: садавіна, гародніна, пчалярства. Прысутныя адказвалі на пытанні, атрымоўвалі салодкія прызы, частаваліся яблыкамі. Прапанавалі прысутным паспрабаваць і свежы яблычны сок. Напой прыйшоўся па душы ўдзельнікам свята.

Прынялі ўдзел у свяце і выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў РЦСАН, якія таксама ўдзельнічалі ў віктарынах і конкурсах. Сцэнарый быў добра распрацаваны спецыялістамі РДК, таму ўсім было цікава і весела.

А тыя, хто сабраў на сваіх сотках новы багаты ўраджай, змаглі падзяліцца сакрэтамі яго вырошчвання. Пра садаводства, пра тое, як даглядаць сад, расказаў ветэран працы Леанід Шакура. А сакрэтам вырошчвання лекавых раслін падзялілася ветэран працы, жыхарка Круглага Ала Іванова.

Пра кветкаводства, гароднінаводства расказала ветэран працы Тамара Зайцава, якая жыве на вуліцы Жуніна, самай ускраіннай у горадзе, мае свой агарод і з задавальненнем працуе на зямлі.

Наперадзе восень, яшчэ шмат працы на прысядзібных участках. А на душы светла: на стале духмяны мёд і каравай новага хлеба.

Все новости