Круглянский районный исполнительный комитет

Адрес: 213188, г. Круглое, ул. Советская, 34
Телефон приемной: 8 (02234) 79-700
Электронный адрес: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Пресс-служба: 8 (02234) 79-700

Телефон "горячей линии": 79-593, 79-700

РЕЖИМ РАБОТЫ:с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00.


Люби Беларусь! Люби Беларусь! Люби Беларусь! Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд" Улица Советская г.Круглое Мы беларусы
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд"
Улица Советская г.Круглое
Мы беларусы
Главная / Новости / Новости района
17 января 2022

З любоўю да бацькоўскага краю

След на зямлі… У кожнага з нас, хто прыйшоў у гэты сусвет, ён свой, адметны. І не абавязкова быць вялікім палітыкам ці вучоным, каб пра цябе гаварылі: наш Чалавек.

Людскую павагу, дзе б ён не быў і не працаваў, заўсёды заслугоўваў і Аляксандр Андрабайла – чалавек з двума дыпломамі аб вышэйшай адукацыі. І ўжо некалькі гадоў, як ён знаходзіцца на пенсіі. І адразу прыехаў з Пінска на малую радзіму ў вёску Папоўка, каб даглядзець састарэлую маці. Адзін гэты факт ужо заслугоўвае асаблівай павагі да яго.

Безумоўна, як дбайны селянін, яшчэ з дзіцячых гадоў, займаецца і агародніцтвам. Нешта іншае робіць каля бацькоўскай хаты. А землякам ён даспадобы яшчэ і тым, як з павагай ставіцца да ўсёй Папоўкі. Рукамі Аляксандра Сяргеевіча аздоблены знакі на скрыжаваннях вясковых дарог, дзе ўсталяваны два крыжы і драўляныя плашкі з родавымі прозвішчамі землякоў, што некалі тут жылі і жывуць цяпер. Усё гэта можна смела аднесці да “мясцовых ініцыятыў”, якія найбольш актыўна пачалі развіцца на Беларусі ў “Год малой радзімы”. Імя Аляксандра Сяргеевіча, як цёзкі Пушкіна, вядома землякам-круглянцам і па яго паэтычнай дзейнасці. Нізка яго вершаў была надрукавана і ў газеце “Сельскае жыццё”. Піша аўтар пра любоў да бацькоўскага краю, пра людзей Магілёўшчыны, пра родную мову, не цураецца філасофскіх і біблейскіх матываў.

2022 – аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. Як мы дамовіліся ў час нядаўняй сустрэчы, Аляксандр Андрабайла падключыцца да праектаў круглянскіх краязнаўцаў па ўшанаванню памяці раней малавядомых герояў Вялікай Айчыннай вайны. Такі вопыт у яго ёсць – у Пінску быў адным з кіраўнікоў пошукавага аб’яднання. Яго актыўная краязнаўчая дзейнасць адзначана памятным расійскім медалём.

Аляксандр ПАЎЛАЎ.

Фота аўтара.

Все новости