Круглянский районный исполнительный комитет

Адрес: 213188, г. Круглое, ул. Советская, 34
Телефон приемной: 8 (02234) 79-700
Электронный адрес: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Пресс-служба: 8 (02234) 79-700

Телефон "горячей линии": 79-593, 79-700

РЕЖИМ РАБОТЫ:с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00.


Люби Беларусь! Люби Беларусь! Люби Беларусь! Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд" Улица Советская г.Круглое Мы беларусы
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд"
Улица Советская г.Круглое
Мы беларусы
Главная / Новости / Новости региона
8 июня 2011

Лепшых назвалі поле і ферма...

Па добрай традыцыі, што склалася на Кругляншчыне, гэтыя два масавыя мерапрыемствы – падвядзенне вынікаў вясенне-палявых работ (па народнаму “маёўка”) і  дзень грамадзянскай абароны -- праходзяць у нас адначасова. Вось і ў мінулую суботу гарадскі стадыён сабраў сотні людзей.  Уся дзея пачалася з агульнага  пастраення ўдзельнікаў фарміраванняў грамадзянскай абароны і пераможцаў працоўнага спаборніцтва.

Яравая сяўба ў гаспадарках раёна  праведзена на плошчы 16 тысяч гектараў у лепшыя агратэхнічныя  тэрміны і пры высокай якасці. Прыемна адзначыць, што сёлетняя пасяўная праведзена ў асноўным уласнымі сіламі гаспадарак дзякуючы таму, што на палеткі прыйшла высокапрадукцыйная і многафункцыянальная тэхніка. Дзякуючы падтрымцы дзяржавы былі выдаткаваны сродкі на набыццё насення, запасных частак, паліва і змазачных матэрыялаў. Пад поўную патрэбу раён змог набыць мінеральныя ўгнаенні і сродкі аховы раслін.

Ставіцца задача атрымаць на круг не менш 45 цэнтнераў зерня з гектара і забяспечыць валавы яго збор у аб’ёме 53 тысяч тон.

Узнагароды тым, хто вызначыўся, уручаў непасрэдна старшыня райвыканкама Анатоль Дуцько.

Дыпломы і грашовыя прэміі  за першае месца дасталіся калектывам  СВК “Іскра” (кіраўнік С. Фалецкі); прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “АСБ Цяцерына” (кіраўнік М. Радзько); за другое месца – СВК “Комсенічы” (в.а. старшыні В. Тонкі) і СВК “Круглянскі Рассвет” (кіраўнік А. Сімчанка); за трэцяе месца – СВК “Калгас “Друць”  (кіраўнік С. Сазонаў) і ДП “Някрасава-Агра” (кіраўнік А. Макаеў).

Рашэннем райвыканкама адзначана таксама станоўчая работа дзесяткаў індывідуальных лідэраў пасяўной.

Для лепшых працаўнікоў Кругляншчыны гучалі ў той дзень і самыя лепшыя песні ў выкананні самадзейных артыстаў РДК.

Актыўна прайшлі ў той дзень у раёне і спаборніцтвы фарміраванняў грамадзянскай абароны.

Калектывы-пераможцы таксама былі ўзнагароджаны Дыпломамі і грашовымі прэміямі райвыканкама.

Все новости