Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным<br/>па белым
Белым<br/>па сінім
Круглянскі раённы выканаўчы камітэт
17 студзеня 2019

Названы медыянныя зарплаты ў рэгіёнах Беларусі

Самая высокая медыянная зарплата сярод рэгіёнаў у Мінска - Br977. Гэта вынікае з даных, якія апублікавалі на сваіх сайтах галоўныя статыстычныя ўпраўленні рэгіёнаў краіны, паведамляе БЕЛТА.

Двойчы ў год Белстат праводзіць абследаванне і публікуе інфармацыю аб медыяннай заработнай плаце (яе атрымлівае работнік, які знаходзіцца ў сярэдзіне зарплатнага спіса) - па выніках даных справаздачнасці наймальнікаў за май і лістапад. Зыходзячы з гэтых абследаванняў, можна прасачыць, у тым ліку па галінах эканомікі, які працэнт работнікаў атрымлівае сярэднюю зарплату, які вышэйшую, а які ніжэйшую. Цяпер гэты паказчык разлічваецца і публікуецца таксама па рэгіёнах.

Мінск, які ў рэйтынгу ўзроўню сярэдняй заработнай платы звычайна ў лідарах, па медыяннай зарплаце ў лістападзе 2018 года таксама ўзначаліў спіс - яе сума склала Br977. Размеркаванне колькасці работнікаў па памерах налічанай заработнай платы адбылося наступным чынам: да Br300 атрымлівалі 1,8 працэнта работнікаў, ад Br300,1 да Br400 - 3,9 працэнта, да Br500 - 5,5 працэнта, да Br600 - 6,7 працэнта, да Br800 - 16,6 працэнта, да Br1000 - 17,5 працэнта. Даволі высокі працэнт - 27,7 працэнта - тых работнікаў, зарплата якіх склала ад Br1000,1 да Br1500. Вышэй за гэту суму, але ў межах Br2000 атрымлівалі 10 працэнтаў работнікаў. Працэнт тых, хто атрымлівае яшчэ больш, змяншаецца ў прагрэсіі: да Br3000 - 5,5 працэнта, да Br5000 - 2,8 працэнта, да Br7000 - 1 працэнт, да Br10 тыс. - 0,7 працэнта, вышэй за Br10 тыс. - 0,1 працэнта.

Сталічны рэгіён даў справаздачу з паказчыкам медыяннай зарплаты Br749,7. Да Br300 тут у лістападзе атрымлівалі 3 працэнты работнікаў, ад Br300,1 да Br500 - 21,4 працэнта. Ад Br500,1 да Br1000 зарабілі 46,1 працэнта, далей да Br1500 - 19,3 працэнта, да Br2000 - 5,8 працэнта, да Br3000 - 2,8 працэнта, да Br5000 - 1 працэнт, да Br7000 - 0,3 працэнта, да Br10 тыс. - 0,2 працэнта і вышэй - 0,1 працэнта.

Згодна з інфармацыяй галоўнага статупраўлення Брэсцкай вобласці, у гэтым рэгіёне медыянная зарплата работнікаў за лістапад мінулага года склала Br693. Да Br300 тут зарабілі 3,6 працэнта. Большасць жа, або 73,2 працэнта работнікаў, атрымалі ад Br300,1 да Br1000, да Br1500 - 17,7 працэнта, да Br2000 - 3,9 працэнта, да Br3000 - 1,3 працэнта, да Br5000 - 0,3 працэнта. Вышэй за гэтыя зарплаты ў лістападзе работнікі рэгіёна не атрымлівалі.

У Гомельскай вобласці медыянная зарплата за названы месяц склала Br686,6. Зарплата да Br300 налічана 3 працэнтам работнікаў рэгіёна, 73,2 працэнта атрымалі ад Br300,1 да Br1000, да Br1500 - 16 працэнтаў, да Br2000 - 5,3 працэнта, да Br3000 - 2,9 працэнта, да Br5000 - 0,7 працэнта, да Br7000 - 0,1 працэнта.

Следам ідуць Магілёўская і Гродзенская вобласці, дзе паказчык медыяннай зарплаты знаходзіцца на ўзроўні Br683,2 і Br676,1 адпаведна. У Магілёўскай заработак да Br300 мелі 3,4 працэнта, ад Br300,1 да Br1000 атрымалі 74,9 працэнта работнікаў, да Br1500 - 16,6 працэнта, да Br2000 - 3,6 працэнта, да Br3000 - 1,3 працэнта, да Br5000 - 0,2 працэнта. Вышэй за гэтыя зарплаты ў лістападзе работнікі рэгіёна не атрымлівалі. У Гродзенскай вобласці да Br300 мелі 3,9 працэнта, ад Br300,1 да Br1000 атрымалі 73,7 працэнта работнікаў, да Br1500 - 16 працэнтаў, да Br2000 - 4,3 працэнта, да Br3000 - 1,7 працэнта, да Br5000 - 0,3 працэнта, да Br7000 - 0,1 працэнта. Вышэй за гэтыя зарплаты ў лістападзе работнікі рэгіёна не атрымлівалі.

А вось у Віцебскім рэгіёне, згодна з данымі галоўнага статупраўлення, медыянная зарплата работнікаў склала толькі Br387,9. Лістападаўскі заработак да Br300 тут мелі 4,3 працэнта, ад Br300,1 да Br500 атрымалі 26,1 працэнта работнікаў, да Br1000 - 47,5 працэнта. Яшчэ на 16,2 працэнта работнікаў прыпаў заработак да Br1500, да Br2000 атрымалі 4,1 працэнта, да Br3000 - 1,6 працэнта, да Br5000 - 0,3 працэнта.

Для параўнання, па краіне ў лістападзе 2018 года памер медыяннай зарплаты складаў Br751,1.

У разрэзе галін найбольш высокая медыянная заработная плата па выніках лістапада 2018 года ў работнікаў сферы інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйнага абслугоўвання, горназдабыўной прамысловасці, занятых на вытворчасці хімічных прадуктаў, коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі, металургічнай вытворчасці, звязаных з дзейнасцю трубаправоднага транспарту - там, дзе пералічаныя сферы развіты.-0-

Усе навіны