Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Круглянский районный исполнительный комитет
Главная / Социальная сфера / Сектор культуры / Культура / Новости культуры
27 сентября 2017

Дожинки

15 верасня ў аграгарадку Запруддзе прайшло галоўнае хлебаробскае свята – раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі”. У гонар гэтага свята  ў дадзеным населеным пункце была закладзена алея з 24 клёнаў каля помніка воінам-землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ўстаноўлены памятны знак – камень-валун з надпісам “Запруддзе. Дажынкі-2017”.

Афіцыйная частка мерапрыемства пачалася з параду пераможцаў раённага спаборніцтва ўдзельнікаў уборкі ўраджаю. З словамі падзякі і віншавання да ўдзельнікаў жніва  звярнуліся старшыня райвыканкама Анатоль Леанідавіч Шчуплянкоў, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Ігар Міхайлавіч Аўсеенка, начальнік  аддзела ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Магілёўскага аблвыканкама Шырокі  Васіль Леанідавіч.

На галоўнай сцэне свята прайшло ўшаноўванне лепшых раённых гаспадарак, працаўнікоў вёскі, якія перамаглі  ў калектыўным і індывідуальным спаборніцтве на жніве.

Завяршылася мерапрыемства вялікай канцэртнай праграмай у рамках рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі  “Мы – разам!”

Все новости