Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Круглянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
1 февраля 2023

Школьныя праменьчыкі дабра

Цяпер шмат гаворыцца аб тым, што моладзь стала іншая, менш спагадлівая, менш клапатлівая, менш уважлівая. Гэта не зусім так. З вуснаў дарослага пакалення можна пачуць словы “добраахвотніцтва”, “цімураўцы”, а маладое пакаленне кажа “валанцёр”.

Прыцягненне навучэнцаў да валанцёрскай дзейнасці – выдатны спосаб фарміравання ў падрастаючага пакалення такіх якасцей, як сумленнасць, справядлівасць, сяброўства, вернасць, адказнасць, стваральнасць, чалавекалюбства.

З мэтай фарміравання агульначалавечых каштоўнасцей, ператварэнне сацыяльна неабходных патрабаванняў грамадства ў высокія маральныя ўнутраныя стымулы кожнага дзіцяці  ў  дзяржаўнай установе адукацыі «Філатаўская сярэдняя школа» Круглянскага раёна ўжо больш за 20 гадоў існуе валанцёрскі атрад “Клопат”. У склад  атраду ўваходзяць вучні старэйшых класаў (з VI па XI  класы).

У скарбонцы валанцёраў мноства дыпломаў і падзяк, як раённага, так і абласнога значэння.

Валанцёры клапоцяцца пра тое, каб зрабіць свет дабрэйшым і ў сваёй дзейнасці кіруюцца прынцыпам: “З усіх навук, якія чалавек павінен ведаць, найгалоўная ёсць навука аб тым, як жыць, робячы як мага менш зла і як мага больш дабра”.

Увесь год дзейнасць атрада напоўнена цікавымі справамі і акцыямі: “Ветэран жыве побач”, “Абеліск”,  “Цуды на Каляды”, “Браты нашы меншыя” і іншыя.

Зусім нядаўна члены валанцёрскага атраду “Клопат” сталі актыўнымі ўздельнікамі рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”, якая ініцыіравана Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Беларусь.

У рамках акцыі юнакі і дзяўчаты наведалі дом ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Еўдакіменка В.Д., дом былой супрацоўніцы ўстановы адукацыі Савіцкай З.М., дом сацыяльнага абслугоўвання, дзе пражываюць адзінокія людзі.  Валанцеры ад усёй душы павіншавалі састарэлых людзей з Новым годам і Калядамі, пажадалі доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця. Акрамя таго, валанцеры дапамаглі сталым людзям у расчысцы прыдамавой терыторыі ад снегу.

На пытанне: “Чаму ты займаешся валанцёрскай дзейнасцю?”, дзеці  дружна адказваюць: “Лічым, што ў жыцці павінны зрабіць нешта карыснае, важнае, патрэбнае!”. Менавіта таму ў скарбонцы валанцёраў мноства дыпломаў і падзяк, як раённага, так і абласнога значэння.

Все новости