Круглянскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34 
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700

Тэлефон "гарачай лініі": 79-593

РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Электронны зварот у райвыканкам

Раённы дом культуры Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд" Вуліца Савецкая г.Круглае
Раённы дом культуры
Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд"
Вуліца Савецкая г.Круглае
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
24 лістапада 2020

Кушнарэнка: важна ствараць камфортныя ўмовы жыцця грамадзян у кожным кутку краіны

Важна ствараць камфортныя ўмовы жыцця грамадзян у кожным кутку краіны. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся генеральны дырэктар ДВА "Белпалівагаз", член Савета Рэспублікі Аляксей Кушнарэнка ў час урачыстага пуску прыроднага газу ў аграгарадку Холмы Краснапольскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важна ствараць камфортныя ўмовы жыцця грамадзян у кожным кутку нашай краіны. І прыход прыроднага газу ў населены пункт узнімае на новы ўзровень жыццё людзей. Гэта дае новы імпульс у развіцці тэрыторый - ёсць магчымасць падключаць да сеткі сацыяльныя і камунальныя ўстановы, вытворчыя аб'екты, - адзначыў Аляксей Кушнарэнка. - У апошнія гады для нас стала добрай традыцыяй сустракацца на Краснапольскай зямлі па добрай нагодзе: урачыстым пуску прыроднага газу ў дамы жыхароў аграгарадкоў".

Холмы сталі шостым аграгарадком у Краснапольскім раёне, куды правялі прыродны газ. "Сёння блакітнае паліва пачне паступаць амаль у 100 індывідуальных дамоў і кватэр. Гэта важная падзея для жыхароў - жыццё стане камфортней, зручней і крыху прасцей, - падкрэсліў Аляксей Кушнарэнка. - Прыемна адзначыць, што сёння мы завяршылі этап газіфікацыі аграгарадкоў Краснапольскага раёна".

За чатыры месяцы ў аграгарадку правялі каля 13 км газаправода. На гэтыя мэты было затрачана каля Br1,5 млн.

Павіншаваць жыхароў Холмаў прыехаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк. "З'яўленне прыроднага газу ў дамах павысіць якасць жыцця ў аграгарадку. Хочацца выказаць словы ўдзячнасці прафесіяналам, якія ўсяго за чатыры месяцы, пры нарматыўных тэрмінах на восем, зрабілі ўсю неабходную работу. Упэўнены, жыхары аграгарадка па заслугах ацэняць вашу работу, - адзначыў ён. - Прыход прыроднага газу ў дамы павышае і экалогію населенага пункта. А яшчэ блакітнае паліва будзе берагчы сілы і грошы нашых грамадзян".

Жыхарка аграгарадка Марыя Калініч падзялілася, што з прыходам прыроднага газу жыць стане намнога лягчэй. "Раней ацяплялі дом дровамі. Ваду грэлі, балоны заказвалі. А цяпер усё гэта не трэба, у нас жа ёсць газ у доме, а гэта і цяпло, і гарачая вада пастаянна. Для нашай сям'і гэта вельмі доўгачаканая і радасная падзея, - падзялілася жанчына. - Мы жывём тут з мужам і дзецьмі. Цяпер буду часта балаваць родных рознымі кулінарнымі шэдэўрамі і выпечкай - гатаваць таксама стала намнога прасцей".

А вось муж жанчыны Станіслаў Калініч падзяліўся, што пакуль яшчэ не прывык да таго, што свабоднага часу стала больш. "Цяпер печку паліць не трэба. І не трэба думаць, што да зімы трэба дроў нарыхтаваць. Стала намнога менш работы, а свабоднага часу - больш. Цяпер вось прывыкаю да гэтага", - адзначыў мужчына.

Газіфікацыя Краснапольскага раёна пачалася з падачы ў 1996 годзе прыроднага газу ў гарадскі пасёлак Краснаполле. Цяпер у раёне ў эксплуатацыі знаходзіцца 185,3 км сетак прыроднага газу. Усяго ў Магілёўскай вобласці пры рэалізацыі дзяржпраграм уведзена ў эксплуатацыю больш за 1 тыс. км размеркавальных газаправодаў, газіфікавана 69 населеных пунктаў, больш за 15 тыс. індывідуальных жылых дамоў.

Дзякуючы рэалізацыі дзяржпраграм у забруджаных раёнах Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей пабудавана звыш 4,5 тыс. км газаправода, газіфікавана прыродным газам 219 населеных пунктаў, больш за 50,5 тыс. жылых дамоў.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Усе навіны