Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700
Тэлефон "гарачай лініі": 79-593
РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.
У Магілёўскім абласным драмтэатры пачаўся продаж білетаў на навагодні паказ і прэм'еру казкі "Царэўна-жаба". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.
"Навагодняя прэм'ера пастаўлена паводле матываў аднайменнай рускай народнай казкі. Гэта гісторыя пра выпрабаванні, пошук свайго шчасця і ўменне яго зберагчы, барацьбу са страхамі і ўменне рабіць выбар, - расказалі ў тэатры. - Спектакль будзе яркім і незвычайным: маляўнічыя касцюмы, фальклорныя матывы і цікавыя відэапраекцыі спадабаюцца не толькі дзецям, але і іх бацькам".
Рэжысёрам і аўтарам інсцэніроўкі ў дзвюх дзеях стала Каміля Хусаінава, мастаком - Алеся Снапок-Сарокіна, кампазітарам - Аляксандр Баль. Пастаноўка прызначана для дзяцей ад 6 гадоў.
Прэм'ерныя паказы будуць праходзіць у тэатры з 19 снежня па 7 студзеня.-0-