Круглянскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34 
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700

Тэлефон "гарачай лініі": 79-593

РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Электронны зварот у райвыканкам

Раённы дом культуры Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд" Вуліца Савецкая г.Круглае
Раённы дом культуры
Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд"
Вуліца Савецкая г.Круглае
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
31 сакавіка 2020

Прыняць удзел у фестывалі мастацтваў ArtFest у Магілёве можна дыстанцыйна

Прыняць удзел у фестывалі мастацтваў ArtFest у Магілёве можна дыстанцыйна. Такое рашэнне прыняў аргкамітэт у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова.

Праводзіць фестываль планавалі на дзвюх пляцоўках Магілёва 10 і 11 красавіка. "З-за існуючай сітуацыі аргкамітэт прыняў рашэнне даць магчымасць усім жадаючым прыняць удзел у конкурсе дыстанцыйна. Для гэтага трэба прымацаваць да сваёй заяўкі відэафайл са сваім выступленнем: танцам, песняй, тэатральнай пастаноўкай або інструментальным выкананнем - у залежнасці ад таго, у якой намінацыі хоча ўдзельнічаць чалавек, - адзначае Ірына Сталярова. - Галоўная асаблівасць нашага фестывалю - яго сацыяльная накіраванасць. На аднолькавых умовах удзел у конкурсе могуць прыняць дзеці з асаблівасцямі развіцця, а таксама якія засталіся без апекі бацькоў. Нам важна даць ім магчымасць быць уключанымі ў творчы працэс, паказаць свае таленты і завесці новых сяброў".

Каб ва ўсіх быў шанц падрыхтавацца і запісаць відэа - тэрмін прыёму заявак падоўжылі да 8 красавіка. Да відэа канкурсантаў ёсць невялікія патрабаванні: яны павінны быць запісаны адным дублем і без мантажу.

Фестываль арганізаваны Магілёўскім гарвыканкамам сумесна з фестывальным праектам festivali.by пры падтрымцы гарадскога Савета дэпутатаў, абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын, гарадскога камітэта БРСМ, Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Усе навіны