Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700
Тэлефон "гарачай лініі": 79-593
РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.
Міжнародны маладзёжны тэатральны фестываль "М@rt.кантакт" адменены, паведаміў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Стальмашок на прэс-канферэнцыі, прысвечанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Такое рашэнне было прынята Магілёўскім аблвыканкамам і аргкамітэтам фестывалю. Гэта звязана з тым, што ў дзевяці з адзінаццаці краін-удзельніц зарэгістраваны ўспышкі каранавіруса", - растлумачыў Алег Стальмашок. Форум адмяняецца, каб не дапусціць распаўсюджвання віруса ў Беларусі.
Як адзначыла галоўны ўрач Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Нячай, для правядзення фестывалю неабходны дадатковы комплекс проціэпідэмічных мерапрыемстваў, якія патрабуюць шмат часу, сур'ёзнай арганізацыйнай падрыхтоўкі і фінансавых затрат.
Білеты, загадзя набытыя на пастаноўкі, можна будзе вярнуць у касу Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра з 12 сакавіка на працягу месяца. Усе астатнія культурныя мерапрыемствы ў горадзе будуць праходзіць згодна з планам.
XV Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М@rt.кантакт" павінен быў прайсці ў Магілёве з 21 па 27 сакавіка. На розных пляцоўках горада планавалася паказаць 24 спектаклі.-0-