Круглянскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34 
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700

Тэлефон "гарачай лініі": 79-593

РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Электронны зварот у райвыканкам

Раённы дом культуры Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд" Вуліца Савецкая г.Круглае
Раённы дом культуры
Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд"
Вуліца Савецкая г.Круглае
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
14 лютага 2019

ІП у Беларусі могуць атрымаць права праводзіць дзяржтэхагляд

Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі падрыхтавала змяненні ў прававым рэгуляванні дзяржаўнага тэхагляду транспарту. Адпаведны праект пастановы Мінтранса размешчаны на сайце міністэрства, паведамляе БЕЛТА.

Адно з ключавых прапанаваных змяненняў - магчымасць атрымання дазволу на правядзенне дзяржтэхагляду індывідуальным прадпрымальнікам.

Яшчэ адна плануемая навацыя: абследаваннем дыягнастычных станцый будзе займацца інстытут "Транстэхніка". Цяпер абследаванне праводзіць УП "Белтэхагляд", якое з'яўляецца ўладальнікам шэрага дыягнастычных станцый. "Такі падыход стварае перадумовы для прадузятага стаўлення пры абследаванні як уласных дыягнастычных станцый, так і станцый канкурэнтаў. Пры гэтым "Транстэхніка" не з'яўляецца ўладальнікам дыягнастычных станцый, але мае неабходны вопыт для правядзення абследаванняў", - растлумачылі ў Мінтрансе.

Міністэрству транспарту і камунікацый прапануецца дэлегаваць паўнамоцтвы на ўстанаўленне формы заключэння па выніках абследавання дыягнастычных станцый. Гэта будзе садзейнічаць упарадкаванню работ, звязаных з абследаваннем, лічаць у ведамстве.

Прадугледжана таксама ануляцыя дазволу на правядзенне дзяржтэхагляду пасля ўступлення ў законную сілу прыгавора суда па фактах хабарніцтва і іншых злоўжыванняў сваім становішчам з боку кіраўніка юрыдычнай асобы, ІП, якія займаюцца эксплуатацыяй дыягнастычнай станцыі.

Выказаць прапановы па праекце пастановы жадаючыя могуць да 28 лютага ўключна, накіраваўшы пісьмо на электронны адрас: stb@mintrans.mtk.by.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Усе навіны