30 студзеня 2019
У Беларусі распрацоўваюць меры па скарачэнні тэрміну рэгістрацыі лякарстваў
У Беларусі распрацоўваюць меры па скарачэнні тэрміну рэгістрацыі лекавых прэпаратаў, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Валерый Малашка перад падагульняючай калегіяй Міністэрства аховы здароўя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы павінны шмат папрацаваць, каб значна зменшыць колькасць незарэгістраваных лекавых прэпаратаў, якія ўвозяцца ў краіну. У гэтай частцы цяпер рыхтуецца ўказ па распрацоўцы мер па больш паскоранай рэгістрацыі лекавых прэпаратаў. Тут мы павінны быць больш мабільнымі і адкрытымі", - сказаў Валерый Малашка.
Што датычыцца нарматыўнай дакументацыі, рэгулюючай працэдуру закупак, унесены шэраг змяненняў. Паводле слоў міністра, гэта дае магчымасць зрабіць працэс больш празрыстым і зразумелым для ўсіх суб'ектаў.
У жніўні 2018 года быў зацверджаны ўказ нумар 345, які прадугледжвае ўвядзенне ў 2018-2020 гадах механізму абавязковай рэгістрацыі гранічных адпускных цэн вытворцаў на лекавыя сродкі, што прымяняюцца для лячэння анкалагічных і сардэчна-сасудзістых захворванняў. Як адзначыў Валерый Малашка, дзякуючы ўказу дасягнуты добрыя рэзультаты, ёсць істотнае зніжэнне цэн на адпаведныя прэпараты. "Ставім задачу, каб гэту практыку пашыраць на іншыя групы лякарстваў, а таксама вырабы медыцынскай тэхнікі", - сказаў ён.-0-
Усе навіны