predsedatel
Багель Иван Александрович

Председатель Круглянского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Круглянщина – один из самобытных, удивительно красивых уголков Могилёвской области. Щедрая и плодородная земля, богатая лесами и реками, озёрами...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Круглянский районный
исполнительный комитет
«Калядкі»

7 января 2025

«Калядкі»

З песнямі і забавамі адсвяткавалі жыхары

і госці Кругляншчыны «Калядкі»

Адно з найбольш шанаваных святаў у беларусаў – Ражство Хрыстова. Мабыць, няма іншага свята, якое адзначалася б такім багаццем звычаяў, абрадаў, прымет.

7 студзеня на плошчы каля раённага Дома культуры г. Круглае прайшла тэатралізаваная фальклорная праграма “Калядныя забавы”. Запамінальнымі персанажамі народнага свята сталі Гаспадар з Гаспадыняй, якія зазывалі гасцей і шчодра дзякавалі калядоўшчыкам, Лявон з Лявоніхай, Каза-калядоўшчыца, Цыганка з Мядзведзем ды Чорт-калядоўшчык.

Яркія музычныя нумары народнага ансамбля народнай песні "Вераснянка" РДК, народнага вакальнага ансамбля "Калінушка" філіяла Комсеніцкі СДК і вакальнага ансамбля "Беларусачка" філіяла Цяцерынскі СЦК прыцягнулі ўвагу дарослых і дзяцей, якія весела танцавалі пад народныя мелодыі.

І няхай сырое і ветранае надвор'е не дазволіла сабрацца вялікай колькасці гледачоў, тым не менш артысты РДК пастараліся ад душы, каб падарыць прысутным святочны настрой і шмат станоўчых эмоцый.


Т.Р.Радоўская, метадыст РДК

ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма

Круглянскага раёна”