predsedatel
Багель Иван Александрович

Председатель Круглянского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Круглянщина – один из самобытных, удивительно красивых уголков Могилёвской области. Щедрая и плодородная земля, богатая лесами и реками, озёрами...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Круглянский районный
исполнительный комитет
У скарбонку дасягненняў

11 июня 2025

У скарбонку дасягненняў

8 чэрвеня 2025 года, у светлы Дзень Святой Тройцы ў Чавускім раёне на крыніцах “Байкава”  прайшло ХІІ міжрэгіянальнае  свята-конкурс "Зялёныя святкі".

Свята штогод збірае шмат творчых калектываў, майстроў і ўмельцаў народных мастацкіх рамёстваў  рэгіёнаў вобласці, якія на сённяшні дзень працягваюць этнаграфічныя традыцыі сваёй малой радзімы.

Удзельнікі конкурсу маглі праявіць сябе ў намінацыях “Лепшы карагод”, “Аўтэнтычныя спевы”, “Лепшы традыцыйны пачастунак” і “Лепшая траецкая лялька”.  

Па выніках свята-конкурс "Зялёныя святкі" народны вакальны ансамбль “Калінушка” (кіраўнік А.М.Шышакова) філіяла Комсеніцкі сельскі Дом культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Круглянскага раёна” узнагароджаны Дыпломам удзельніка ў намінацыі “Аўтэнтычныя спевы”.

Яркае свята пагрузіла ўсіх прысутных у атмасферу старажытных традыцый і народных забаў, дзе кожны мог дакрануцца да багацця нацыянальнай спадчыны.

Т.Р.Радоўская, метадыст РДК

ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Круглянскага раёна”