Меню
Председатель Круглянского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
8 января 2026
«Зімовае свята - Каляды»
Традыцыйна студзень — самы «святочны» месяц ва ўсім календары. У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць самае галоўнае і ўрачыстае свята — Каляды. Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захаваліся да нашых дзён.
Калядоўшчыкі збіраліся з надыходам цемры і з песнямі абыходзілі па чарзе ўсе хаты. Яны заходзілі ў двор і пачыналі спяваць віншавальныя, хвалебныя песні гаспадару, гаспадыні і іх дзецям, жадаючы ўсяго найлепшага. Кожная сям’я чакала гэтага моманту, таму гаспадар хутка выходзіў на ганак і запрашаў гасцей у дом.
Галоўнай гераіняй была «каза», якая лічылася сімвалам урадлівасці і дабрабыту сям’і. Гаспадыня выносіла калядоўшчыкам пачастункі. Госці з развітальнай песняй пакідалі хату.
Беларускія традыцыі святкавання Каляд захавалася да нашых дзён. Так, сельскімі клубнымі установамі Круглянскага раёна праведзены: тэатралізаваныя фальклорныя праграмы: «Вместе с нами Колядуй!» (філіял Елькаўшчынскі клуб-бібліятэка), «Светлое Рождество» (філіял Шапялевіцкі клуб-бібліятэка), «Пришла Коляда накануне Рождества» (філіял Камсенічскі СДК), «Пришло Рождество — начинаем торжество» (філіял Радчанскі СЦК).
Л.М.Сазановіч,
загадчык метадычнага аддзела РДК
ДУК "Цэнтралізаваная клубная сістэма
Круглянскага раёна