Меню
Председатель Круглянского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
20 февраля 2023
Наша мова – для размовы
У вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі прадстаўлена асобная адукацыйная галіна «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін», вывучэнне якой пачынаецца з групы другога ранняга ўзросту ў нерэгламентаванай дзейнасці, а з другога паўгоддзя – другой малодшай групы ў спецыяльна арганізаванай дзейнасці. Таксама азнаямленне з роднай беларускай мовай ажыццяўляецца падчас правядзення заняткаў па адукацыйнай галіне «Мастацкая літаратура», на якіх мы знаёмім выхаванцаў з першымі невялічкімі творамі на беларускай мове. Засваенне мовы адбываецца і падчас прывітання раніцай, у рэжымных момантах, у сумесных гульнях.
У маленькіх выхаванцаў маўленне ў асноўным гукапераймальнае, невялікі слоўнікавы запас. У першай малодшай групе ў час правядзення заняткаў і іншых відаў дзейнасці часцей выкарыстоўваюцца простыя гульнявыя метады і прыёмы, якія ўскладняюцца ў наступных узроставых групах.
Падтрымаць цікавасць да заняткаў, павысіць маўленчую актыўнасць выхаванцаў дапамагаюць і гульні з лялькамі Янкам і Арынкай, выкарыстанне хусткавых лялек, казачных персанажаў, правядзенне беларускамоўных дзён, святаў на беларускай мове.
Асобную цікавасць для дзяцей дашкольнага ўзросту прадстаўляюць такія святы, як «Каляды», «Гуканне вясны», якія праводзяцца на беларускай мове.
І толькі штодзённая паступовая праца з выхаванцамі па развіцці беларускага маўлення, фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці і патрыятычных пачуццяў прыносіць станоўчыя вынікі.
Наталля Асіпёнак, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Дзіцячы сад №3 г. Круглае».

