3 чэрвеня 2020
Магілёўскі драмтэатр удастоены звання "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь"
Калектыву Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра прысвоена званне "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.
Адпаведная пастанова Міністэрства культуры нумар 45 падпісана 27 мая. "Магілёўскі драмтэатр адзначаны за важкі ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры, выдатныя дасягненні ў мастацтве, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі", - адзначылі ў драмтэатры.-0-