Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным<br/>па белым
Белым<br/>па сінім
Круглянскі раённы выканаўчы камітэт
6 мая 2020

Музей гісторыі Магілёва прадставіць інтэрактыўную выстаўку да 75-годдзя Перамогі

Музей гісторыі Магілёва прэзентуе сёння інтэрактыўную выстаўку "Будуць вечна сады расцвітаць…", прысвечаную 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ва ўстанове культуры.

У выстаўцы прынялі ўдзел вядомыя магілёўскія фатографы, якія прадставілі панараму святкавання Дня Перамогі ў Магілёве за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. У экспазіцыю ўвайшлі работы 12 майстроў, у тым ліку Генадзя Карчэўскага, Аляксандра Ліціна, Ірыны Савосінай, Мікалая Цітова, Анатоля Талкачова і Мірона Шчудло.

Дапамогу ў арганізацыі выстаўкі музею аказаў актыўны ўдзельнік парадаў Перамогі ў многіх райцэнтрах рэгіёна - магілёўскі клуб ваенных рэканструктараў "За савецкую Радзіму" пад кіраўніцтвам Аляксандра Башарымава.

Мерапрыемства пройдзе ў выставачнай зале па вул. Болдзіна, 1. Анлайн-трансляцыя цырымоніі адкрыцця пачнецца ў 16.00 на сайце музея museumhm.by.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Усе навіны