22 красавіка 2019
У Магілёўскага раёна з'явіўся свой герб і сцяг
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка падпісаў указ нумар 150 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах", якім засноўваюцца герб і сцяг Магілёўскага раёна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Герб Магілёўскага раёна ўяўляе сабой варажскі шчыт, перасечаны дзвюма хвалістымі палосамі серабрыстага і зялёнага колераў. У верхнім полі размешчана фігура рыцара з мячом ва ўзнятай руцэ, а ўнізе адлюстраваны тры кветкі лёну. Сцяг будзе блакітнага колеру, а ў яго цэнтры - герб раёна.
Геральдычныя сімвалы Магілёўскага раёна засноўваюцца ў мэтах захавання і развіцця яго гістарычных традыцый.-0-