18 кастрычніка 2024
У раёне праходзіць імунізацыя насельніцтва
Вакцынацыя праводзіцца вакцынай грыпознай трывалентнай інактываванай "Грыпол плюс" (вытворца - РФ) на бясплатнай аснове.
Прышчапіцца супраць грыпу можна дарослым у раённай паліклініцы, дзецям - у дзіцячай кансультацыі УАЗ "Круглянская ЦРБ", а таксама ў арганізацыях аховы здароўя раёна.
Выязная брыгада райбальніцы гатова выехаць і непасрэдна ў працоўныя калектывы. Такой магчымасцю ўжо скарыстаўся шэраг устаноў адукацыі Кругляншчыны.
Работнікі ДУА "Сярэдняя школа №1" таксама сёння прайшлі вакцынацыю ад грыпу.