Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным<br/>па белым
Белым<br/>па сінім
Круглянскі раённы выканаўчы камітэт
18 сакавіка 2019

Адзіная спецыялізаваная арганізацыя па падтрымцы бізнесу з'явіцца ў Беларусі

У Беларусі прапрацоўваецца праект стварэння адзінай спецыялізаванай арганізацыі па падтрымцы бізнесу. Аб гэтым заявіў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч у эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Цяпер вядзецца работа па падрыхтоўцы праекта нарматыўна-прававога акта па стварэнні адзінай спецыялізаванай арганізацыі па падтрымцы бізнесу, якая ў рэгіёнах павінна базіравацца на існуючых цэнтрах падтрымкі", - сказаў Дзмітрый Матусевіч.

Акрамя таго, у рэгіёнах і ў Міністэрстве эканомікі ёсць грамадска-кансультацыйныя саветы і саветы па развіцці прадпрымальніцтва. "Мы выпрацавалі рашэнне, што, хутчэй за ўсё, на раённым узроўні дубліраванне такіх саветаў не спатрэбіцца. Тады выбудуем нармальную іерархічную структуру, якая будзе аказваць максімальна магчымую падтрымку. Пры гэтым будзе патрабаванне за якасць", - дадаў намеснік міністра. Гэта значыць пры неэфектыўнай рабоце рэгіянальнага суб'екта падтрымкі прадпрымальніцтва ён будзе атрымліваць спачатку папярэджанне ад савета пры Мінэканомікі, а наступным крокам будзе закрыццё такога суб'екта.

Некаторыя змяненні, магчыма, чакаюць і Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў. "Мы працуем над стварэннем спецыялізаванай арганізацыі - фонд можа структурна, арганізацыйна аб'яднацца з нашым агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі, але на больш якаснай аснове. У красавіку разгледзім гэту канцэпцыю. А да сярэдзіны года ўнясём канкрэтныя прапановы ў форме нарматыўна-прававога акта", - сказаў на заканчэнне Дзмітрый Матусевіч.

Стварэнне спрыяльнага асяроддзя для бізнесу ў Беларусі прадаўжаецца. Вядзецца работа над праектам дэкрэта аб ліцэнзаванні, які ўслед за дэкрэтам нумар 7 адменіць яшчэ 15 тыс. ліцэнзій. І каля 14 відаў ліцэнзуемай дзейнасці будуць спрошчаны. На разглядзе ў Прэзідэнта праект указа аб адміністрацыйных працэдурах. "Мы лічым, што гэта дапаможа нам закласці аснову па лічбавізацыі і далейшым упарадкаванні працэдур", - адзначыў намеснік міністра.

Аб павышэнні ўзроўню эканамічнай актыўнасці суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва сведчыць рост падатковых паступленняў, які перасягнуў ужо трэцюю частку плацяжоў, што паступаюць у бюджэт. У аб'ёме беларускага экспарту доля тавараў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва складае больш за палову, паслуг - амаль 40 працэнтаў. Станоўчым фактарам з'яўляецца і рост выдадзеных банкамі інвестыцыйных камерцыйных крэдытаў для малога і сярэдняга бізнесу.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Усе навіны