Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным<br/>па белым
Белым<br/>па сінім
Круглянскі раённы выканаўчы камітэт
6 снежня 2023

Лукашэнка на перагаворах з Сі Цзіньпінам: Беларусь была, ёсць і будзе надзейным партнёрам для Кітая

4 снежня, Мінск. Беларусь была, ёсць і будзе надзейным партнёрам для Кітая. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах у Пекіне са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рады ў дружалюбнай абстаноўцы абмеркаваць з вамі актуальныя пытанні супрацоўніцтва. І, як гэта заўсёды было паміж намі, выказаць свой пункт гледжання на тыя ці іншыя праблемы міжнародных адносін. Развіццё ўсебаковага і ўсепагоднага стратэгічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая вызначана адзінствам нашых ідэалогій і самой логікай сусветных падзей і працэсаў, якія адбываюцца сёння, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Наша сустрэча 1 сакавіка (2023 года. - Заўвага БЕЛТА) стала шмат у чым лёсавызначальнай і задала дынаміку на ўвесь год. З сакавіка арганізавана больш за 120 узаемных візітаў. Гэта розныя візіты. І, што больш за ўсё радуе, - гэта візіты, якія звязаны з вытворчасцю, гандлёва-эканамічнымі адносінамі".

Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што гістарычнае павышэнне ўзроўню адносін надало магутны імпульс паглыбленню традыцыйных напрамкаў, дало старт новым вектарам і механізмам супрацоўніцтва.

"Беларусь была, ёсць і будзе надзейным партнёрам для Кітая. Думаю, ужо нікога ў Кітаі ў гэтым не трэба пераконваць. Усё гэта было на маіх вачах на працягу апошніх 30 гадоў, і нават больш: першы раз я прыехаў у Кітай, калі быў дэпутатам парламента", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў шматгадовае знаёмства з Сі Цзіньпінам і сумесную работу над развіццём двухбаковых адносін.

"У нас вялікі вопыт, мы ведаем, што трэба нашым краінам. І мы вельмі многа ў гэтым плане зрабілі", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

"Мы даўно вызначыліся, што мы будзем супрацоўнічаць, жыць у дружбе з Кітаем. Як я ўжо сказаў, гэтай дружбе больш за 30 гадоў. І з гэтага шляху мы ні разу не звярнулі ні ўлева, ні ўправа", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Сі Цзіньпіну за гэту сустрэчу, адзначыўшы, што ў кітайскага лідара апошнім часам вельмі напружаны графік - вялікая колькасць міжнародных сустрэч, не гаворачы ўжо аб пытаннях унутранай палітыкі ў самім Кітаі.

"Абдумваючы гэты тэзіс, я падумаў: ну што ж, - гэта цяжар аднаго з лідараў нашай планеты, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Таму я вам вельмі ўдзячны за гэту сустрэчу, за аператыўнасць".

Усе навіны