Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным<br/>па белым
Белым<br/>па сінім
Круглянскі раённы выканаўчы камітэт
23 ліпеня 2020

ЦВК: з-за эпідсітуацыі колькасць наглядальнікаў на выбарчых участках зменшаць

З-за эпідэміялагічнай сітуацыі колькасць наглядальнікаў у час цяперашняй выбарчай кампаніі на ўчастках для галасавання зменшаць. Такая пастанова прынята сёння на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына прапанавала на перыяд правядзення цяперашняй выбарчай кампаніі зменшыць колькасць наглядальнікаў у асноўны дзень галасавання да пяці, у час датэрміновага галасавання - да трох. "Размова ідзе толькі аб прысутнасці. Акрэдытацыя наглядальнікаў не спыняецца, - звярнула ўвагу кіраўнік ЦВК. - Проста на той момант, калі ўчастак для галасавання адкрываецца для арганізацыі галасавання, старшыня камісіі праводзіць адбор па даце падачы дакументаў на акрэдытацыю і вызначае колькасны склад наглядальнікаў. Калі хто-небудзь з наглядальнікаў выбывае, старшыня камісіі павінен пазваніць наглядальніку, які ідзе наступным па спісе, і запрасіць яго прыйсці на выбарчы ўчастак".

Яна нагадала, што Міністэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыі для папярэджання распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый (у тым ліку COVID-19) пры правядзенні галасавання на выбарах Прэзідэнта. У ліку рэкамендацый - захаванне прынцыпу сацыяльнага дыстанцыравання пры расстаноўцы сталоў і крэслаў членаў участковай камісіі, месцаў для наглядальнікаў, паміж выбаршчыкамі (адлегласць не меншая за 1 м).

Змяненні не датычацца міжнародных наглядальнікаў, давераных асоб кандыдатаў у Прэзідэнты, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, дэпутатаў мясцовых Саветаў, якія могуць назіраць у адпаведнасці са сваім статусам, а таксама зарэгістраваных СМІ. Журналісты на ўчастках для галасавання прысутнічаць змогуць.

Паводле даных на 21 ліпеня, ЦВК акрэдытавала 29 міжнародных наглядальнікаў на прэзідэнцкіх выбарах - ад Выканаўчага камітэта СНД.

Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў назначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня. У адпаведнасці з каляндарным планам датэрміновае галасаванне на выбарах пройдзе з 4 па 8 жніўня. Вынікі Цэнтрвыбаркам павінен падвесці не пазней за 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, згодна з планам павінен прайсці не пазней як у двухтыднёвы тэрмін, гэта значыць 23 жніўня.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Усе навіны