Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным<br/>па белым
Белым<br/>па сінім
Круглянскі раённы выканаўчы камітэт
9 ліпеня 2019

Вынікі выступлення беларускіх атлетаў на ІІ Еўрапейскіх гульнях перасягнулі чаканні балельшчыкаў

Вынікі выступлення беларускіх атлетаў на ІІ Еўрапейскіх гульнях перасягнулі чаканні балельшчыкаў. Аб гэтым расказаў сёння журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі, шэф беларускай місіі на ІІ Еўрапейскіх гульнях Вячаслаў Дурноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перад стартам ІІ Еўрапейскіх гульняў планавалі выступіць не горш, чым у Баку ў 2015 годзе (43 медалі), а ў выніку рэзультат выступлення беларускіх атлетаў перасягнуў чаканні балельшчыкаў і нашы планы, - адзначыў Вячаслаў Дурноў. - Для беларускай каманды многія віды спорту сталі медальнымі, за выключэннем асобных: бадмінтон, настольны тэніс. Па выніках ІІ Еўрапейскіх гульняў беларускія атлеты заваявалі дзве ліцэнзіі на Алімпійскія гульні ў Токіа: Юрый Шчарбацэвіч у кулявой стральбе і Таццяна Халадовіч у кіданні кап'я. У бліжэйшы час запросім усіх пераможцаў і прызёраў гульняў у Мінспорту, падзякуем за выступленне, станоўчыя эмоцыі, якія яны даставілі ўсім балельшчыкам".

Першы намеснік міністра спорту і турызму падзякаваў таксама дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў, міністэрствам і ведамствам, якія былі задзейнічаны ў падрыхтоўцы і правядзенні такога маштабнага спартыўнага форуму.

Праведзеныя Еўрапейскія гульні, паводле слоў Вячаслава Дурнова, станоўча паўплывалі на прыток турыстаў. "Нашы спартыўныя аб'екты спадабаліся гасцям. Напрыклад, адзін з самых вялікіх расійскіх банкаў ужо разглядае магчымасць правядзення ў Мінску карпаратыўнай спартакіяды, а гэта больш за 3 тыс. удзельнікаў", - падкрэсліў першы намеснік міністра.

Беларускія атлеты па выніках гульняў увайшлі ў лік лідараў еўрапейскага і сусветнага спорту, заваяваўшы 69 медалёў: 24 залатыя, 16 сярэбраных і 29 бронзавых. Каманда гаспадароў на спартыўным форуме была прадстаўлена 221 спартсменам.

ІІ Еўрапейскія гульні прайшлі ў Мінску з 21 па 30 чэрвеня. 4 тыс. спартсменаў з 50 дзяржаў спаборнічалі ў 15 відах спорту.

Афіцыйны дэвіз гульняў - Bright Year, Bright You ("Яркі год, яркі ты"). Лагатып - "папараць-кветка", якая мае сімвалічнае значэнне ў культуры славян. Талісманам гульняў выступіў лісяня па імені Лесік.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Усе навіны