Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Круглянский районный исполнительный комитет
Главная / Год малой родины

Год малой родины

Указ Президента Республики Беларусь №247 от 20 июня 2018 года " О проведении Года малой родины"

Н.Кочанова: «В Год малой родины в Беларуси должен быть наведен идеальный порядок»

Знаменитые земляки

Бурносаў Васіль Емяльянавіч

Нарадзіўся 18.8.1914г., в.Зелянькова Круглянскага р-на Магілёўскай вобл., памёр 19.7.1984г. г.Мінск, пахаваны на Паўночных могілках.Крытык, літаратуразнавец, перакладчык, Член Саюза пісьменнікаў СССР.

З сялянскай сям’і. Працаваў калгаснікам, потым брыгадзірам, старшынёй калгаса (1933-1934гг.), пазней – токарам на аўтарамонтным заводзе ў Магілёве.
У 1936г. дэбютаваў у друку.Выступаў з артыкуламі па метадалагічных пытаннях крытыкі і літаратуразнаўства, адстойваў прынцыпы партыйнасці і народнасці літаратуры, заклікаў да праўдзівасці і паўнаты вобразнага адлюстравання жыцця, арыентаваў пісьменнікаў на засваенне і крытычнае выкарыстанне класічных літаратурных традыцый.
У 1939г. скончыў Мінскі Камуністычны інстытут журналістыкі. Член КПСС з 1940г. Працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР.
У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у абароне Масквы, ваяваў у 1-й Гомельскай партызанскай брыгадзе. Працаваў рэдактарам газеты “Смерць акупантам”. Выступаў у падпольным друку як журналіст і паэт.
З 1942г.працаваў інструктарам ЦК ВЛКСМ, з 1943г. – намеснікам рэдактара газеты “Чырвонаязмена”. У 1944-47гг. – карэспандэнт газеты “Правда” па Беларускай ССР.
Літаратурна-крытычную дзейнасць В.Бурносаў пачаў у 1947 годзе. У газетах “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, “Советская Белоруссия”, у часопісах “Камуніст Беларусі”, “Полымя”, “Беларусь”, “Народная асвета” змяшчаў рэцензіі на кнігі крытыкаў і літаратуразнаўцаў.
Склаў зборнік мастацкіх твораў беларускіх пісьменнікаў пра Беларусь “Наша рэспубліка”, апублікаваў шэраг артыкулаў пра творчасць рускіх і беларускіх пісьменнікаў – Л.Талстога, М.Гогаля, М.Горкага, Я.Купалы, П.Броўкі, М.Лынькова, А.Куляшова і інш. Разам з М.Пацёмкіным зрабіў літаратурны запіс успамінаў С.Г.Жуніна, якія склалі кнігу “От Днепра до Буга”, прысвечаную баявому шляху 8-й партызанскай брыгады.
З 1947г. загадваў рэдакцыяй мастацкай літаратуры Дзяржаўнага выдавецтва БССР, аддзелам крытыкі ў часопісе “Полымя”, працаваў намеснікам рэдактара часопіса “Камуніст Беларусі”, адказным сакратаром газеты “Літаратура і мастацтва”. Быў супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, галоўным рэдактарам выдавецтва БДУ, старшым рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
З 1951г. – Член Саюза пісьменнікаў СССР.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.



Полковник Воропаев В.С., заслуженный артист Республики Беларусь, начальник ансамбля – художественный руководитель государственногго учреждения “Академической ансамбль песни и танца ВС РБ”– талантливый руководитель и дирижёр,внесший значимый вклад в патриотическое и духовно-нравственное воспитание граждан страны.
В проводимых общественно-значимых и государственных мероприятиях в качестве главного дирижёра,проявил себя высокопрофессиональным и талантливым руководителем.
За период творческой деятельности с 2005 годаподготовил и выступил как дирижер с яркими тематическими музыкальными программами-акциями: «Служим Отчизне», «Тебе, Победа, посвящаем», «Цвети, мой Минск»,«За сильную и процветающую Беларусь», «Поклонимся великим тем годам», «Бережём тебя, Белая Русь», провел более360 концертов перед военнослужащими и гражданами республики,концерты ансамбля посетило более 300.000 человек. Мастерство и высокий художественный уровень ансамбля отмечены в республиканских и региональных СМИ.
Осуществляет тесное сотрудничество с ведущими белорусскими композиторами, чтопозволило подготовитьболее 70 новыхмузыкальных произведений на геороико-патриотическую тему, в том числе: «Мы храним тебя Беларусь», марш «Перамогі», Реквием «Линия Сталина», «Непокаренная страна», «Седина Отчизны»«Баллада об офицерах», «Наша Победа» и другие получившие признание у зрителей.
Являясь председателем жюри Международных фестивалей военно-патриотической песни: «Победа», «Мужество», «Братство», (Россия), «Афганистан болит в душе моей», армейской песни «Звезда», внес достойный вклад в развития патриотической темы в музыкальном искусстве.Имеет собственные сочинения.
Под руководством Воропаева В. С. коллективу ансамбля в 2007 году присуждена Специальная премия Президента Республики Беларусь в номинации «Музыкальное искусство».

 

 

Жыватворная зямля Круглянская нарадзіла шмат людзей, якія праславілі наш край сваёй працай і талентам, дасягнулі вялікіх поспехаў у розных галінах дзейнасці. Сярод іх можна назваць Уладзіміра Граўцова. Сёння яго імя добра вядома многім. Сёння ён генеральны дырэктар, старшыня Праўлення групы кампаній Уладзіміра Граўцова.

Уладзімір Граўцоў нарадзіўся 3 сакавіка 1963 года ў вёсцы Малыя Каскевічы Круглянскага раёна. Дзяцінства яго прайшло ў педагагічным асяродку. Бацька Уладзіміра быў дырэктарам сярэдняй школы (настаўнікам адпрацаваў больш 20 год), маці вяла хатнюю гаспадарку.
У 1979 годзе Уладзімір скончыў Рубежскую школу. Паступаў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, але не прайшоў творчы конкурс. Паступіў на філалагічны факультэт. Але з марай стаць журналістам не развітаўся.

У канцы сямідзесятых напісаў апавяданне “Пецька і Гертруда Стайн”. Апавяданне расказвае пра вясковага хлопца, які вярнуўся з Афганістана, пра яго перажыванні і спробы знайсці сябе. Твор павінны былі надрукаваць у часопісе “Маладосць”. Але свету ён так і не пабачыў. У рэдакцыі не ўзялі на сябе смеласць прадставіць на суд чытачоў твор, дзе “чырвонай стужкай” праходзіла думка аб “згубленым пакаленні”. Запатрабавалі ад аўтара перарабіць канцоўку, змякчыць вастрыню сацыяльнага канфлікту. Настойліва раілі перагледзець погляды героя. Але аўтар на кампраміс з сумленнем не пайшоў. Увогуле забраў твор, адмовіўся ад перапрацоўкі і не дазволіў друкаванне астатніх апавяданняў.

Падрабязней >>>

 


 

Ларыса Міхайлаўна Лямцава нарадзілася 27 кастрычніка 1969 года ў вёсцы Камяншчына Круглянскага раёна.
Скончыўшы 8 класаў Круглянскай сярэдняй школы, паступіла ў Магілёўскае ПТВ №123. У 1988 годзе пачала працаваць на ВА "Магатэкс" ткачыхай. Маці траіх сыноў. З 2001 года працуе ў Круглянскім Доме рамёстваў метадыстам-майстрам. Майстэрства Ларысы Міхайлаўны і любоў да народнага мастацтва ў яе –ад маці, якая сама добрая рукадзельніца.
Акрамя вышыўкі, Ларыса Міхайлаўна займаецца бісерапляценнем, пляценнем карункаў, з'яўляецца майстрам па ткацтву і пляценні паясоў. Прычым, пляценне паясоў асвоіла самастойна па кнізе "Ткацтва", выкарыстоўваючы традыцыйныя беларускія ўзоры і арнаменты.
Займаецца рэалізацыяй свайго праекта па вырабу лялек. Дзякуючы яе майстэрству, кожная лялька набывае індывідуальнасць.
Ўсе рэчы майстра-сапраўдныя мастацкія творы, выкананыя з палётам фантазіі і творчай думкі. Нацыянальныя касцюмы, вышытыя з беларускім узорам, сурвэткі і ручнікі асабліва радуюць позірк сваёй самабытнасцю і каларытам.
Яна з'яўляецца неаднаразовай ўдзельніцай выстаў і фестываляў рознага ўзроўню: "Вянок дружбы", "Жывыя крыніцы", "Славянскі базар", "Сузор'е талентаў" і іншых.
За вернасць традыцыям народнай творчасці Ларыса Міхайлаўна не раз была адзначана граматамі раённага Дома культуры. У 2010 годзе яна прынята ў члены Саюза майстроў народнай творчасці Рэспублікі Беларусь. Поўная творчых ідэй і задумак, яна не толькі займаецца любімай справай, укладаючы ў яе душу, але і паспяхова навучае іншых. І пакуль ёсць на Кругляншчыне такія майстры, як Ларыса Міхайлаўна Лямцава – будзе невычэрпнай жывая крыніца народнага мастацтва.

 

 

Кругляншчына - зямля, багатая талентамі. Калі кажуць, што ў чалавека залатыя рукі, значыць чалавек можа зрабіць нешта незвычайнае, адметнае. На Кругляншчыне жыве і працуе шмат таленавітых людзей. Адзін з іх - Аляксандр Антонавіч Харкевіч з вёскі Ваўканосава, імя якога добра вядома як у нас на Кругляншчыне, так і за яе межамі. І не толькі як педагога - наватара, але і цудоўнага, непаўторнага майстра па вырабу музычных інструментаў.
Нарадзіўся ён 8 кастрычніка 1935 года ў вёсцы Ваўканосава Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў сямігодку, Мінскі аўтамеханічны тэхнікум, Мінскі інстытут фізічнай культуры. З 1960 года – настаўнік фізічнай культуры, працы, спеваў Ваўканосаўскай сярэдняй школы. Усе гады Аляксадр Антонавіч – актыўны удзельнік мастацкай самадзейнасці. Менавіта, любоў да народнай песні і музыкі і паўплывала на выбар ім незвычайнага “хобі” – выраб самабытных музычных інструментаў: бубнаў, трашчотак, лыжак. У 1977 годзе пад яго кіраўніцтвам быў створаны фальклорны ансамбль “Бяседачка” пры Замышканскім сельскім клубе. Гэты калектыў быў добра вядомы не толькі на роднай Кругляншчыне, але і за яе межамі.
За гэты час А.А. Харкевіч стаў лаўрэатам першага Беларускага фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік”, які адбыўся ў Віцебску ў 1987 годзе, дзе было прад-стаўлена каля 30 народных інструментаў.
Прызёр раённай, абласной, рэспубліканскай выстаў, якія праходзілі ў рамках фестывалю “Беларусь – мая песня” у 1998 годзе. Гэта прызнанне не толькі яго высокага прафесіяналізму, але сапраўды творчага мастацкага стаўлення да кожнага зробленага інструмента, выраб якіх для Аляксандра Антонавіча - родная стыхія.
Акрамя гэтага захаплення А.А. Харкевіч – майстар па мастацкай апрацоўцы дрэва і вырабу з яго разнастайных прадметаў побыту: прылад працы, нескладанага сямейнага посуду, гаспадарчых прылад, транспартных сродкаў.
Займаецца разьбой па дрэву, бондарствам. Да слова трэба сказаць: пэўнай калекцыяй названых рэчаў валодае Круглянскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей.
У 2008 годзе Аляксандр Антонавіч Харкевіч узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Народная творчасць” за стварэнне самабытных мастацкіх твораў, актыўны ўдзел у выстаўках, конкурсах і фестывалях. Высокая прэмія – красамоўнае сведчанне таго, што сёння самабытныя народныя традыцыі і рамёствы ніхто ўжо не лічыць“перажыткам мінуўшчыны”, наадварот, з высокай дзяржаўнай трыбуны можна пачуць, што за іх зберажэннем – будучыня. Будучыня нашай роднай зямлі!
Дзякуючы такім таленавітым самародкам, як Аляксандр Антонавіч Харкевіч, не парываецца сувязь паміж пакаленнямі, паміж учарашнім і сённяшнім днём роднага краю, захоўваецца наша багатая гістарычная культура.

Чарняеў Міхаіл Рыгоравіч
Нарадзіўся 22.10(03.11).1827, г. Бендэры Бесарабскай губ., цяпер Рэспубліка Малдова.
Рос і жыў в. Тубышкі Магілёўскага ўезда, зараз Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.
Памёр 04(16).08.1898г., пахаваны ў в. Тубышкі.
Расійскі ваенны і грамадскі дзеяч, генерал-лейтэнант (1882), славянафіл.


Падрабязней >>>