Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Круглянский районный исполнительный комитет
Главная / Социальная сфера / Сектор культуры / Культура / Новости культуры
6 февраля 2017

А песня хораша гучыць…

Творчасць - крыніца невычэрпная. Яе асаблівасць заключаецца ў тым, што яна  дае людзям магчымасць праявіць сябе ў занятку любімай справай, спрыяе чалавеку стварыць свет найбольш прыгожым і эстытычным. А той, хто далучыўся хоць раз у жыцці да творчасці, навёў да яе масток сяброўскаці, відаць, што ніколі не зможа развітацца з ёю. Так яно і адбываецца. Мне зашмат прыходзілася сустракацца ў жыцці з творчымі асобамі і адно карыснае я выявіў для сябе - гэта людзі цікавыя, непасрэдныя і ў аснове амаль усе таленавітыя. А талент -  з’ява прыродная, генетычная, і калі яго няма, дык ні купіш яго  ні за якія грошы.

Народная песня заўсёды гучала на вуснах нашых вяскоўцаў, калі працавалі на сенажаці, бралі лён, у полі малацілі  каласы. А колькі дзіўнага і прыгожага яна вылучала сваёй лагоднасцю ў час вяселляў, хрэсбін!..

Хіба ж можна такое забыць? - канешне ж, не!

Перададзеная ад бацькоў к дзецям, як самародная крыніца, песенная творчасць не пакінула сваёй прывабнасці і існавання  ў сэрцах аднавяскоўцаў і па сённяшні час.

 


 

 

 

 

 


 


 

 

 

 

 

 

 

 

 

Напэуна, і Таццяна Анатольеўна Баярская (Шыдлоўская), кіраўнік Філатаўскага сельскага Дома культуры, ад сваёй маці і бабулі з ранняга дзяцінства пераняла любоў да народнай песні, якую яны перадалі ей сваім сэрцам, як  сапраўдную духоўную спадчыну.

Імкненне да творчасці так і засталося для Таццяны Анатольеўны нязрушнай імпрэзай шчасця, натхнёнасці і зацікаўленасці.

Канцэртныя праграмы, вечары адпачынку, тэматычныя праграмы сталі яе неадемнай справай. Вынікамі  творчасці  з’яўляюцца шматлікія ўзнагароды аддзела ідэалагічнай работы,  культуры і па справах моладзі Круглянскага райвыканкама за творчую дзейнасць Філатаўскага сельскага Дома культуры.

Яна знайшла правільную сцежку ў сваім жыцці. І гэтая сцежка не згубіцца, бо старанне, любоў і энергія яе душы настолькі  моцныя, што часам толькі прыходзіцца здзіўляцца яе стойкасці, вытрымцы і  непарушнасці перад жыццёвымі складанымі сітуацыямі,  з якіх яна мае сілы выйсці не змяншаючы свайго крэда.

Творчыя людзі заўсёды дасягаюць значых поспехаў і ў жыцці, і ў працы. І гэтага не адняць у Таццяны Анатольеўны. Уся адказнасць  за справы  ляжыць на ёй, як на дырэктары. Трэба арганізаваць і адпачынак, і наладзіць добрыя адносіны  з насельніцтвам, каб людзі не пакідалі цікавасці да  вольнага часу, праявілі сябе ў мастацкай самадзейнасці. А такіх людзей Таццяна Анатольеўна  заўсёды падтрымлівае, дае магчымаць развіць здольнасці, цікавасць да народнай песні. І гэтаму сведчыць створаны ёй вакальны калектыў “Мілавіца”, а яшчэ  - захапляючая агітбрыгада, якая выступе паўсюдна: і на палявых станах у час  уборкі ўраждаю,  і на жывёлаводчых фермах гаспадаркі” Някрасава-Агра” Ніводнае выступленне не абходзіцца без актывістаў, аматараў народнай песні:Анны Яўгеньеўны Капыловай, Жаны Васілеўны Любецкай, Марыны Энаўны Жмачынскай, Ларысы Барысаўны Шыбека, Ірыны Пятроўны Сырцовай, Ядзвігі Іёсіфаўны Цырыльчук, Станіслава Вікенцевіча Хамутоўскага.Дарэчы,пра апошняга можна казаць вельмі і вельмі шмат.

Станіслаў Вікенцевіч не толькі выдатны баяніст, але сам піша вершы і музыку. У раённым фестывалі народнай творчасці ”Мая Кругляншчына” ён ні адзін раз валодаў дыпломамі за лепшае выкананне песень прадстаўленых ім  на конкурс. І такіх цікавых людзей у гэтым калектыве на любы густ і талент - шмат.

Творчы калектыў Філатаўскага  сельскага Дома культуры - адна сям’я, пры якім застаецца Таццяна Анатольеўна, як галоўны дырыжор, настаўнік, прпагандыст і выдатны кіраўнік вольнага адпачынку. Наведванне гэтай культурна-асветнай ўстанову заўсёды выклікае цёплыя пачуцці да людзей, якія гадамі тут застаюцца трывалымі і нязменнымі.

Ідзе час… Змяніліся родныя мясціны. На змену прыйшлі  маладзейшыя. Толькі нягледзячы на ўсе перапетыі і жыццёвыя клопаты, жывым ручайком над роднай зямлёю гучыць хораша народная песня. Песня, якую некалі спявалі нашы матулі … І няхай, нягледзячы на гэты хуткацечны час, яна застаецца вымярэннем нашай спадчыны, нашай адказнасці за яе існаванне, каму яна стала дарагая, як наша маці-зямля…  

Все новости