Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Круглянский районный исполнительный комитет
Главная / Социальная сфера / Сектор культуры / Культура / Новости культуры
20 февраля 2017

КУПАЛА І КОЛАС – У СЭРЦАХ НАРОДА

Купала і Колас - выдатныя  народныя  пісьменнікі Беларусі, майстры літаратурнага слова, зоркі вялікай велічыні, носьбіты і правадыры народнага жыцця. Яны не страцілі і па сённяшні дзень сваёй вартасці, нягледзячы  на наш хуткацечны час. У гэтым годзе  грамадства нашай краіны з любоўю і павагай будзе адзначаць 135-годдзе  са дня  нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Яны пранеслі праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддалі народу свой талент, сваю душу і сэрца. Іх імёны вымаўляюцца заўсёды разам. Іх псеўданімы – з народнага жыцця і фальклору. Купала і Колас - заснавальнікі новай беларускай літаратуры і  беларускай літаратурнай мовы, збіральнікі і выхавацелі яе творчых сіл, самыя блізкія сябры, аднадумцы. Менавіта, яны раскрылі душу працоўнага беларускага чалавека, паказалі яго характар, выказалі на старонках сваіх твораў яго думы і спадзяванні, пабудзілі адвечную прагу “людзьмі звацца…”

Блізкія па эстэтычных поглядах і грамадскіх ідэях, Купала і Колас вельмі розныя па творчай манеры: у кожнага свой голас, стыль, свой непаўторны жыццёвы шлях, чалавечы характар, духоўны свет, але іх аб’ядноўвала нястомная любоў да свайго беларускага народа. Купалу мы ведаем як паэта і драматурга, аўтара цудоўных п’ес “Паулінка” і “Раскіданае гняздо”, “Прымакі”… Па таленту паэт ён лірычна-узнёслы і рамантычны, парывісты, эмацыянальны, драматычны па сваёй прыродзе. Яго паэзія востра-канфліктная, сацыяльная. І, як правіла, заўсёды жыцясцвяржальная! Якуб Колас - паэт, празаік, драматург, крытык, дзіцячы пісьменнік. Неацэнная роля Коласа вызначана ў стварэнні рэалістычнай беларускай прозы. Ён выдатны майстр апавядання, аўтар празрыстых па мове і стылю аповесцей    (“На прасторах жыцця”, “Дрыгва”) і іншых твораў). У супрацоўніцтве з Цішкам Гартным Якуб Колас заснаваў асновы беларускага рамана. З-пад яго пяра выйшаў эпічны твор - трылогія “На ростанях”. Як пісьменнік-педагог, настаўнік па прафесіі, ён шмат зрабіў і ў галіне педагагічнай літаратуры, напісаў “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”, распрацаваў ”Методыку роднае мовы”. Яго лірыка - шчырая і праўдзівая аб народзе, яго думках і імкеннях. Купала і Колас прадбачылі глыбінныя працэсы жыцця, сувязі паміж разнастайнымі жыццяноснымі з’явамі, стварылі яркія чалавечыя характары, тыпы, зрабілі  значныя абагульненні – і кожны створаны імі сапраўдны мастацкі твор успрымаецца як адкрыццё. Многія беларускія паэты лічаць сябе вучннямі Янкі Купалы і Якуба Коласа, выказваюць удзячнасць за песні, што натхнілі іх, за дапамогу. Пра Купалу і Коласа складалі і складваюць вершы  амаль усе нашы  паэты, а кампазітары з вялікім захапленнем на іх творы пішуць музыку.

У юбілейны год  са дня нараджэння беларускіх песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа клубныя ўстановы культуры нашага раёна актыўна ўключыліся ў азнаменаванне святочнай даты. Галоўнай мэтай праграмных мерапрыемстваў будзе з’яўляцца прапаганда літаратурнай спадчыны класікаў беларускай літаратуры, далучэнне да літаратурна-мастацкіх здабыткаў сучасных паэтаў і празаікаў шырокага кола жыхароў Кругляншчыны, у гэтым і будзе заключацца актывізацыя і далучэнне да мастацкай творчасці насельніцтва.

Сёння клубныя  ўстановы культуры валодаюць шырокім спектрам сродкаў і форм для ажыццяўлення сваёй дзейнасці сярод розных катэгорый насельніцтва. Каб дастойна сустрэць знамянальную дату нашых песняроў у клубных установах распачалася падрыхтоўка  да правядзення тэматычных вечароў, фальклорных праграмм, літаратурна - музычных кампазіцый, літаратурных сустрэч і гасцёўняў. А тэматыка гэтых мерапрыемстваў самая разнастайная: “Мой край - маё натхнене, ”Плывуць у сэрца пералівы…”, “Вячоркі ў Паўлінкі”, ”Сёння Купала, заўтра Івана…” і др.  Усе масавыя формы будуць мець нефармальны ўклад, які пашырыць сферу мастацкага ўздеяння, паспрыяе духоўнасці і мастацкаму густу наведвальнікаў клубных устаноў. Рэпертуар аматарскіх  калектываў, як адзначаюць кіраўнікі клубных устаноў, узбагаціцца музычнымі творамі на словы Я.Купалы, Я.Коласа, сучасных беларускіх паэтаў, аматарскімі сачыненямі, апрацоўкамі беларускіх народных мелодый. Будзе шырэй звернута ўвага да беларускай музычнай класікі: твораў І.Лучанка, Ю.Семянякі, А.Туранкова, якія не страцілі сваёй актуальнасці і па ранейшы час. У канцэртныя праграмы самадзейных мастацкіх калектываў у гэтым годзе метадычна ўключацца пранікнёныя лірычныя творы, песенныя ўзоры гісторыка-патрыятычнай тэматыкі, якія прысвечаны слаўленню роднай Беларусі. Працэс пераемнасці народных традыцый немагчымы без вывучэння аўтэнтычнай манеры выканання. Каляндарна-абрадавыя спевы, гульні, танцы, карагоды ў натуральным гучанні – гэта найбольш эфектыўны шлях узбагачэння нацыянальна- культурных здабыткаў. І сведчаннем таму - стане правядзенне шырокамаштабнага народнага свята “Купалле” клубнымі ўстановамі культуры. Цікава зазначыць зараз і тое, што раённы Дом культуры пачынае падрыхтоўку да спектакля Янкі Купалы “Прымакі”, каб прыняць удзел у  конкурсе, які будзе правадзіцца ў г.Магілёве пад назвай: “У далонях маёй Беларусі”, сярод драматычных калектываў вобласці. Аднаактавы спектакль “Прымакі” запланавана паказаць на раённай сцэне. Сельскія жыхары  змогуць таксама з цікавасцю паглядзець яго на сцэнах клубных устаноў. Галоўныя ролі выканаюць  аматары-выканаўцы, прыхільнікі творчасці Купалы, а такіх людзей, вядома, у нас вельмі шмат.

Сёння мы ганарымся тым, што маем права ”называцца беларусамі” і мець такіх вялікіх геніяў у нашай роднай дзяржаве, якімі з’яўляюцца Янка Купала і Якуб Колас. І  ў гэтым закладзены высокі выхаваўчы сэнс, сэнс на якім выхоўваецца і будзе выхоўвацца ні адно пакаленне. Паэтычная спадчына народных паэтаў, складзеная на гістарычных падзеях ХХ стагоддзя неабходна нам, каб лепш зразумець сучаснасць, саміх сябе. Высокая паэзія і творчасць мае вялікае заснаванне і ў сённяшнім вірлівым, механістычным жыцці, дапамагае захоўваць годнасць, выхоўваць духоўнасць і патрыятызм. Купала і Колас – заўсёды застаюцца ў сэрцах народа.

Все новости