«Купальскай ночы хараство»
Ноч з 6 на 7 ліпеня ў народзе лічыцца чароўнай. Менавіта з народным святам Івана Купала звязана мноства прыкмет, міфаў і паданняў. Найбольш вядомае з апошніх, канешне ж, пра папараць-кветку, якая цвіце толькі ў гэту ноч. А ў таго шчасліўчыка, хто зможа яе адшукаць, будуць усе жыцце здзяйсняцца ўсе мары і жаданні.
У гэтым годзе месца правадзення капальскага свята ў Круглым вярнулася на бераг Друці, якое праходзіла у мікрараёне льнозавода. Абшырную святочную праграму падрыхтавалі работнікі Круглянскага раённага Дома культуры сумесна з дзіцячай школай мастацтваў, Цэнтральнай раённай бібліатэкай.
Праграма складалася з тэатралізаванага прадстаўлення “Іван Купала”, канцэрта мастацкай самадзейнасці, эстрадных выканаўцаў і калектываў РДК, дыскатэкі.
Аналагічнае мерапрыемства з тэатралізаваным прадстаўленнем, адпаведнымі дзеючымі асобамі, песнямі і вяселымі конкурсамі, карагодамі вакол купальскага вогнішча адбылося і на экатуркомплексе “Мікалаеўскія сажалкі”. А падрыхтавалі свята, якое вельмі спадабалася мясцовым жыхарам і гасцям Кругляншчыны самадзейныя артысты раённага Дома культуры і работнікі ПМК-266. Цікава там было і дарослым і дзецям.
Ужо за час да пачатку мерапрыемстваў пляцоўкі збіралі жадаючых пабываць на купальскіх гульнях. У час мерапрыемстваў працаваў выяздны гандаль, у тым ліку можна было набыць сувеніры і падарункі, арганізоўваліся дзіцячыя і дарослыя атракцыёны, можна было выпрабаваць сваю ўдачу ў бяспроігрышнай латарэі.
Цікавыя купальскія праграмы былі падрыхтаваны сельскімі установамі культуры, якія сабралі мноства зацікаўленых людзей на святочных пляцоўках.
З 9 на10 ліпеня супрацоўнікі РДК прынялі ўдзел у свяце “Александрыя збірае сяброў”.
У праграме свята адбыўся конкурс-касцюма “Купаліш і Купалінка”, удзел у якім прынялі Сняжана Гарбачова і Аляксей Ківель. Касцюмы былі выраблены сваімі рукамі. У пачатку конкурса былі запрошаны ўсе канкурсанты на сцэнічную пляцоўку, дзе адбылося дыфеле і творчая прэзінтацыя касцюмаў. За удзел у конкурсе быў атрыманы дыплом удзельніка.
На пляцоўцы гульнёвай праграммы былі размешчаны атракцыены, якія карысталіся попытам у гледачоў і удзельнікаў свята, найбольшай папулярнасцю карыстаўся атракцыён “Знайдзі кветку - шчасця”.
Свята прынесла шмат зацікаўленасці і добрага настрою.