“МАСЛЕНІЦА” ПА –КРУГЛЯНСКУ
Народнае свята “Масленіца” - адно з самых распаўсюджаных мерапрыемстваў, якое праводзяць клубныя ўстановы культуры на Кругляншчыне. Штогод стала добрай традыцыяй праводзіць гэтае свята шырокамаштабна з абавязковымі атрыбутамі народнага побыту: блінамі, карагодамі, гульнёвымі забавамі, катаннем на конях, карасканнем на слуп, спальваннем саламянага “пудзіла Зімы”.
Па-сапраўднаму ўзнёсла і захапляюча ў гэтым годзе дадзенае мерапрыемства адбылося на базе экатуркомплекса “Мікалаеўскія сажалкі”. Святочная праграма, якую падрыхтаваў Круглянскі раённы Дом культуры разгарнулася на чатырох пляцоўках. Асноўная пляцоўка была прадстаўлена тэатралізаваным прадстаўленнем “Гуляй, вясёлая Масленіца!” У тэатралізаваным відовішчы былі выкарастаны традыцыйныя моманты абраднасці і рытуалаў у спалучэнні з сучаснымі фальклорнымі элементамі, якімі так багата Круглянская зямля. Відавоку гледачоў і ўдзельнікаў свята былі прадстаўлены цікавыя тэатралізаваныя персанажы: Гаспадар і Гаспадыня, Кот-ласун -”мастак” масленічных блінаў, вучоны і захапляючы Мядвезь, які здзіўляў сваімі мудрасцямі і сілаю ўсіх сабраўшыхся гасцей - гэта і дазволіла правесці праграму на высокім мастацкім узроўні.
Пасля заканчэння тэатралізаванага дзеяння з канцэртнайнай праграмай выступілі самадзейныя народныя калектывы “Калінушка” Комсеніцкага СДК, народны ансамль “Крынічанька” Круглянскага РДК, вядучыя салісты Круглянскага Дома культуры.
Адначасова ў ходзе правядзення свята праходзілі цікавыя святочныя міні –праграмы на пляцоўках: “Дзіцячая”, ”Дарослыя атракцыёны“ з удзелам у гульні-спаборніцтве ”Узлезь на слуп”, ”Карагодная” са спальваннем “пудзіла Зімы”.
У час правядзення мерапрыемства жыхары і наведвальнікі Кругляншчыны мелі магчымасць паспытаць гарачых бліноў, адведаць шашлыкоў, цікава і забаўляльна правесці свой вольны час у гэты святочны дзень.
Складзеныя традыцыі, якія не перастаюць існаваць на Кругляншчыне і па сённяшні час будуць прадаўжацца . Культурная спадчына нас абавязвае захоўваць і працягваць усё найлепшае ад нашых продкаў.