“ МАСЛЕНІЦА” – СВЯТА НАРОДНАЕ
Народнае свята “Масленіца” - адно з самых распаўсюджаных мерапрыемстваў, якое праводзяць клубныя ўстановы культуры на Кругляншчыне. Штогод стала добрай традыцыяй праводзіць гэтае свята шырокамаштабна і цікава.
Па-сапраўднаму ўзнёсла і захапляюча ў гэтым годзе дадзенае мерапрыемства адбылося на плошчы каля раённага Дома культуры. Святочная праграма, якую падрыхтаваў Круглянскі раённы Дом культуры разгарнулася тэатралізаваным прадстаўленнем “Эх,ды Масленица!” У тэатралізаваным відовішчы былі выкарастаны традыцыйныя моманты абраднасці і рытуалаў у спалучэнні з сучаснымі фальклорнымі элементамі, якімі так багата Круглянская зямля. Відавоку гледачоў і ўдзельнікаў свята былі прадстаўлены тэатралізаваныя персанажы: Гаспадар і Гаспадыня, Кот-ласун -”мастак” масленічных блінаў, вучоны і захапляючы Мядвезь, які здзіўляў сваімі мудрасцямі і сілаю ўсіх сабраўшыхся гасцей - гэта і дазволіла правесці праграму на высокім мастацкім узроўні.
У тэатралізаваным дзеянні з канцэртнайнай праграмай выступілі самадзейныя народныя калектывы: народны ансамль “Крынічанька” і “Вераснянка” Круглянскага РДК, вядучыя салісты Круглянскага Дома культуры.
У час правядзення мерапрыемства жыхары і наведвальнікі Кругляншчыны мелі магчымасць паспытаць гарачых бліноў,пагуляць у гульні, павадзіць карагоды, змястоўна правесці свой вольны час у гэты святочны дзень.
Складзеныя традыцыі, якія не перастаюць існаваць на Кругляншчыне і па сённяшні час будуць прадаўжацца . Культурная спадчына нас абавязвае захоўваць і працягваць усё найлепшае ад нашых продкаў.