Пасядзелкі для людзей пажылога ўзросту “Пасядзім паразмаўляем…”
У сучасным свеце сталасць паступова выходзіць з моды. Чалавецтва прыкметна памаладзела і выказванне “гады бяруць сваё” гучыць хутчэй зневажальна чым дабражадана. Людзі, як правіла, баяцца старасці, аднак, у нашы дні ўсё больш фактаў сведчыць аб тым, што ўзрост прыносіць з сабой пазітыўныя змены – чалавек пачынае востра адчуваць радасць. Як кажа вядомая пагаворка, сталасць – цудоўная пара жыцця.
Не перастаюць здзіўляць сваім жыццялюбствам, душэўнай маладосцю, небывалай бодрасцю пажылыя людзі і нашага раёна.
Так, у мінулы аўторак, 26 студзеня, у раённым Доме культуры прайшлі пасядзелкі для людзей пажылога ўзросту “Пасядзім,паразмаўляем…”, на якіх прысутнічалі людзі старэйшага пакалення, якія выказалі жаданне адпачыць ад надзённых праблем-клопатаў, атрымаць зарад пазітыўнай энергіі і бодрасці.
Праграму адкрыла вядучая, якая падзякавала ўсіх прысутных, што знайшлі вольную часінку наведаць клубную ўстанову, сабрацца ўсім разам.
Праграму склалі ўспаміны пра мінулае жыццё, знайшліся моманты расказаць і пра цяперашняе жыццё. Змест праграмы напоўнілі таксама гульнёвыя моманты, удзельнікі праграмы праспявалі песні сваёй маладосці, расказалі цікавыя гісторы з свайго жыцця.
Праграма дазволіла папоўніць каштоўныя сустрэчы з людзьмі пажылога ўзросту, дапамагла перажыць адзіноту, надзённыя клопаты, падзяліцца радасцю, ды і проста цікава правесці вольны час.
У прыканцы праграмы вядучая яшчэ раз выказала вялікі дзякуй усім тым, хто прымаў удзел у мерапрыемстве. Гэта і хор ветэранаў “Надзея” і пастаянныя ўдзельнікі грамадскіх культурна-масавых мерапрыемстваў.
Для чалавека здаровага, бодрага, поўнага сіл, сталасць – паняцце адноснае. І доказам гэтаму - праведзеныя “Пасядзелкі”. І ў сталым узросце можна прынесці шмат карысці грамадству і сабе.