Свята “Яблычны Спас” у Круглым
Традыцыйна спасаўскія святы на Кругляншчыне праходзяць цікава і запамінальна.Так, і ў гэтым годзе да свята яблычнага Спаса у Круглянскім раённым Доме культуры прайшло мерапрыемства, якое нікога не пакінула раўнадушнымі. Багатай была выстава з свежай садавіны і агародніны, якую з любоў’ю прынеслі ўсё вырашчанае на прысядзібных участках мясцовыя жыхары. Гэта і складала атмасферу асаблівай паўнаты жнівеньскіх дароў прыроды.
Тэатралізаваны фальлорны змест праграмы з вясковымі народнымі персанажамі дазволіў магчымасць гледачам акунуцца ў аматмасферу і побыт чалавечых адносін, якія адбываюцца ў сапраўдным жыцці, напярэдадні спасаўскіх святаў.
Сцэнічныя моманты ўвязаныя ў віктарыны, конкурсы, гульні далучылі кожнага прысутнага да ўдзелу ў праграме. Прысутныя ў зале частаваліся пірагамі, яблыкамі, садавінай.
Цікавую выставу прадставіў сваёй садавіны і агародніны Ўладзімір Анатольевіч Главацкі з г.п. Круглае, яго вырашчаны ўраджай у многіх гаспыдынь выклікаў вялікаю зацікаўленасць. Адбылася дэгустацыя мёду і вырашчанай садавіны з розных падворкаў. Дапоўнілі фальклорны змест праграмы артысты раённага Дома культуры. Свята не абышлося без жартаў, ўсмешак і весялосці.