Зажынки тетерино д. Липск
Уборка зерневых культур для працаўнікоў Кругляншчыны спрадвеку звязвалася з надзеяй на багаты ўраджай. Менавіта ў гэтыя гарачыя дні, калі ў працаўнікоў зашмат клопатаў аб вырашчаным ўраджаі, не застаюцца ў баку клубныя ўстановы культуры. Падтрымаць настрой хлебаробаў добрай песняй, добрым словам, зрабіць невялічкі адпачынак на палявых станах зацікаўленым, каб людзі з большым стараннем распачыналі працоўны дзень.
Так, па спецыяльна распрацаванаму графіку на палеткі гаспадарак раёна з пачатку ўборкі ўраджаю ажыццяўляюць выезды агітбрыгады клубных устаноў культуры. Змястоўна гэтую работу распачалі творчыя калектывы раённага Дома культуры. Самыя цёплыя і яскравыя выступленні падрыхтавалі супрацоўнікі Філатаўскага СДК і Комсініцкага СДК.
7 жніўня сардэчна сустракалі хлебаробы гаспадаркі “Цяцерына-Агра” выступленне самадзейных артыстаў Цяцерынскага СЦК у весцы Ліпск.