Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Круглянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
20 февраля 2023

Наша мова – для размовы

Штогод 21 лютага ў Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Не застаецца гэты дзень без увагі і ў нашым дзіцячым садку. Любоў і павагу да роднай мовы, спадчыны сваіх бацькоў трэба пачынаць фарміраваць у дзяцей з маленства, так як дашкольны ўзрост – гэта значны і спрыяльны перыяд у развіцці беларускага маўлення і культуры маўленчых зносін.

У вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі прадстаўлена асобная адукацыйная галіна «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін», вывучэнне якой пачынаецца з групы другога ранняга ўзросту ў нерэгламентаванай дзейнасці, а з другога паўгоддзя – другой малодшай групы ў спецыяльна арганізаванай дзейнасці. Таксама азнаямленне з роднай беларускай мовай ажыццяўляецца падчас правядзення заняткаў па адукацыйнай галіне «Мастацкая літаратура», на якіх мы знаёмім выхаванцаў з першымі невялічкімі творамі на беларускай мове. Засваенне мовы адбываецца і падчас прывітання раніцай, у рэжымных момантах, у сумесных гульнях.

У маленькіх выхаванцаў маўленне ў асноўным гукапераймальнае, невялікі слоўнікавы запас. У першай малодшай групе ў час правядзення заняткаў і іншых відаў дзейнасці часцей выкарыстоўваюцца простыя гульнявыя метады і прыёмы, якія ўскладняюцца ў наступных узроставых групах.

Падтрымаць цікавасць да заняткаў, павысіць маўленчую актыўнасць выхаванцаў дапамагаюць і гульні з лялькамі Янкам і Арынкай, выкарыстанне хусткавых лялек, казачных персанажаў, правядзенне беларускамоўных дзён, святаў на беларускай мове.

Асобную цікавасць для дзяцей дашкольнага ўзросту прадстаўляюць такія святы, як «Каляды», «Гуканне вясны», якія праводзяцца на беларускай мове.

І толькі штодзённая паступовая праца з выхаванцамі па развіцці беларускага маўлення, фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці і патрыятычных пачуццяў прыносіць станоўчыя вынікі.

Наталля Асіпёнак, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Дзіцячы сад №3 г. Круглае».






















Все новости