Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Круглянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости региона
7 апреля 2009

ГАТОВЫ ТЭХНІКА І ЛЮДЗІ

7 красавіка, Круглае /Уласн.інф./. У СВК “Круглянскі Рассвет” пачатак веснавым работам на палетках паклаў адзін з вопытнейшых механізатараў сельгаспрадпрыемства Анатоль Ружанцаў. У мінулыя выхадныя ён прыступіў да падкормкі пашавых угоддзяў і паспеў унесці на трактары МТЗ-82  апырсквальнікам  ОПШ-15  вадкія комплексныя ўгнаенні КАС на плошчы звыш 40 гектараў.

А ў панядзелак вывеў у поле замацаваны за ім энерганасычаны трактар МТЗ-1221 у агрэгаце з раскідвальнікам мінеральных тукаў механізатар Мікалай Падбярозкін. Ён зараз уносіць фосфарныя угнаенні ў глебу на палетку паблізу  Елькаўшчыны, дзе будзе вырошчвацца кукуруза.

Палеткі, дзе размесцяцца пасевы яравых зерневых і зернебабовых культур, дзякуючы сухому і цёпламу надвор’ю, падсыхаюць літаральна на вачах. І не сёння-заўтра веснавая пасяўная  ў гаспадарцы разгорнецца шырокім фронтам. Да гэтага тут гатовы і людзі, і тэхніка, ёсць якаснае насенне і дастатковая колькасць мінеральных тукаў.

Все новости